Берасьцейскі абласны тэатар лялек

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Берасьцейскі абласны тэатар лялек — лялечны тэатар у Берасьці, які зьявіўся ў 1963 року. На час рэканструкцыі асноўнага будынку разьмяшчаецца па адрасе Партызанскі праспэкт, 15[2].

Хуткія факты Месцазнаходжаньне, Дырэктар ...
Remove ads

Мінуўшчына

Датай пачатку існаваньня тэатру лічыцца 1963 рок, калі пры Берасьцейскім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ паўстала трупа лялечнікаў пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры БССР Леаніда Ваўчэцкага і заслужанай артысткі БССР Аляксандры Асторынай.

У 1964 року калектыў узначаліў рэжысэр Аляксандар Сярогін. У 1968 група пераўтвораная ў самастойны тэатар лялек, які дэбютаваў спэктаклем «Салдат Даніла» («Птушынае малако») Алены Тудароўскай(ru) і Будзіміра Мятальнікава(ru).

У 2007 року тэатру прысвоенае званьне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь»[3].

У чэрвені 2010 року пачалася рэканструкцыя будынку тэатру па вуліцы Леніна, 56[4][5]. На кастрычнік 2016 року рэканструкцыя не завершаная.

Тэатар зьяўляецца адным з заснавальнікаў Міжнароднага фэстывалю тэатраў драмы і лялек «Белая вежа»[6]. У будынку тэатру разьмяшчаецца таксама штаб-кватэра Беларускага цэнтру УНІМА(fr)[7].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads