Берасьцейскі павет (Гарадзенская губэрня)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Берасьце́йскі паве́т (па-расейску: Брестский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе спачатку Слонімскай (з 1796), пасьля Літоўскай (з 1797), а з 1801 Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі на беларускіх землях, якія адышлі да Расейскай імпэрыі па Трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Плошча павету была 4893,2 км², колькасьць насельніцтва 218,4 тысячаў чалавек (1897), адміністрацыйны цэнтар — Берасьце[1].
У 1-ю сусьветную вайну акупіраваная нямецкімі войскамі (1915). У пэрыяд Польска-савецкай вайны (1919—1921) на тэрыторыі павету папераменна былі савецкія і польскія войскі. Паводле Рыскай мірнай дамовы адышоў да Польшчы і ўвайшоў у склад Палескага ваяводзтва.
Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу 1897 году насельніцтва павета складала 218,4 тысяч чалавек. Моўны склад насельніцтва: ўкраіская — 64,4%; габрэйская (ідыш і іўрыт) — 20,8%; расейская — 8,1%; польская — 3,9%; беларуская — 1,8%[2].
Адміністрацыйны падзел
У склад павету ўваходзілі 23 воласьці: Вялікарыцкая, Войская, Воўчынская, Высока-Літоўская, Вярховіцкая, Дамачаўская, Дварцоўская, Дзьмітравіцкая, Жыцінская, Камянец-Жыровіцкая, Камянец-Літоўская, Косіцкая, Лышчыцкая, Маларыцкая, Матыкальская, Мяднянская, Олтуская, Палавецкая, Прыбараўская, Рагачыцкая, Радваніцкая, Ратайчыцкая, Турнаўская.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads