Блякада Ленінграда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бляка́да Ленінгра́да — працяглая аблога савецкага места Ленінграда (цяпер Санкт-Пецярбург) сіламі Восі на ўсходнім фронце II сусьветнай вайны. З поўдня блякаду зьдзяйсьнялі войскі групы армій «Поўнач», з поўначы — фінскай арміі.
Аблога цягнулася з 8 верасьня 1941 року, калі Вэрмахт перарэзаў апошнуюю дарогу да места. Хаця 18 студзеня 1943 савецкія войскі здолелі стварыць вузкі сухапутны калідор, аднак цалкам блякаду атрымалася прарваць толькі 27 студзеня 1944 (праз 872 дні ад пачатку). Блякада Ленінграда стала самай працяглай і найбольшай паводле колькасьці ахвяраў у гісторыі: колькасьць памерлых ацэньваецца ў 1,5 мільёна чалавек.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads