Бог

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бог
Remove ads

Богнепазнавальная трансцэндэнтная Існасьць, стваральнік Сусьвету ці ўвасабленьне Сусьвету, альбо ягоных элемэнтаў для асобаў, якія вызнаюць рэлігію, маюць рэлігійны сьветапогляд, альбо прытрымліваюцца вучэньняў, якія ўключаюць у сябе панятак пра Бога. У рэлігійных вучэньнях, аб’яднаных прынцыпам тэізму, сьцьвярджаецца асабістае быцьцё Вышэйшага, ягонае асабістае стаўленьне (любоў) да створаных істотаў і Сусьвету ў цэлым, ягоная дыялягічныя самараскрыцьці ў актах адкрыцьця. Ідэя багоў паступова стала крышталізавацца ў розныя рэлігійныя традыцыі чалавецтва. Зыходная тэорыя разьвіцьця ёсьць прадстаўленьнем першабытных народаў пра сілы, дзеяньне якіх па-рознаму лякалізуецца на панараме сусьветнага цэлага[1].

Thumb
Бог у вобразе чалавека, Ісуса Хрыста

Згодна з монатэістычнымі рэлігіямі Бог мысьліцца як найвышэйшая істота, стваральнік і галоўны аб’ект веры[2]. Панятак Бога, як яго апісваюць багасловы, звычайна ўключае ў сябе атрыбуты ўсёведаньня, усемагутнасьці, ўсюдыіснасьці, а таксама вечнае і неабходнае існаваньне. У залежнасьці ад пэўнай рэлігіі, гэтыя атрыбуты выкарыстоўваюцца альбо як аналёгія, альбо ў літаральным сэнсе, як розныя ўласьцівасьці. Бог часьцей за ўсё мысьліцца як безьцялесная істота[2][3]. Безьцялеснасьць і цялеснасьць Бога зьвязаны з уяўленьнямі аб трансцэндэнтнасьці і іманэнтнасьці Бога разам з пазыцыямі сынтэзу гэтых уяўленьняў, як то «іманэнтная трансцэндэнтнасьць». Некаторыя рэлігіі апісваюць Бога без прывязкі да плоці, у той час як іншыя рэлігіі адносяць Бога да мужчынскай плоці, выкарыстоўваючы такія тэрміны як «ён» ці «Айцец».

Бог разумеецца як асоба ці як безасабовая істота. У тэізьме, Бог зьяўляецца стваральнікам і судзьдзёй Сусьвету, у той час як у дэізьме, Бог зьяўляецца толькі стваральнікам і не кіруе Сусьветам. У пантэізьме, Бог ёсьць сам Сусьветам. У атэізьме Бог не існуе, і ў гэты ж час лічыцца невядомай ці неспазнавальнай істотай у кантэксьце агнастыцызму. Шматлікія сярэднявечныя і сучасныя філёзафы распрацавалі аргумэнты за і супраць ідэі існаваньня Бога[4].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads