Богумільства

хрысьціянская сэкта з Баўгарыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Богумільства
Remove ads

Богумільства (багамільства) — сярэднявечны эвангеліцкі рух, які паўстаў у X стагодзьдзі ў Баўгарыі. У літаратуры часам «богумільскаю» называюць ня толькі навуку ўласна баўгарскіх богумілаў X—XIII стагодзьдзяў, але навуку ўсіх сярэднявечных гнастычна-эвангеліцкіх рухаў Эўропы (заходнеэўрапейскіх катараў, патарэнаў, вернікаў Баснійскае царквы і інш.), якія былі арганічна зьвязаны з баўгарскім богумільствам.

Thumb
Богумілы на сербскай фрэсцы, каля 1290 г.
Remove ads

Істота навукі

Богумілы казалі, што да ўцеленьня Хрыста зямны сьвет 5.500 гадоў знаходзіўся пад уладай злога пачатку, спалага ангела («князя сьвету гэтага»), які катаваў сваёй тыраніяй спалыя разам зь ім зь неба душы. Уваскрасеньне Хрыста выявіла марнасьць улады злога і паказала душам шлях збавеньня празь веру ў дасканалую міласьць Бога-Айца. Агулам, для богумілаў уласьціва крайне адмоўнае стаўленьне да старазапаветнага пэрыяду і жыдоўскага закону — усю гісторыю чалавецтва да ўцеленьня Хрыста богумілы разглядалі як непадзельнае панаваньне зла. Збавеньне богумілы разумелі як дар міласьці, проціпастаўлены закону, у духу радыкальнага тлумачэньня лістоў апостала Паўла. Богумілы казалі: «Не живемъ по закону Мойсіину, но по Апостольску, ни Давида и Пророкъ послушаемъ, но самаго Евангелія»[1].

Remove ads

«Абсалютны» і «памяркоўны» дуалізм

У XIX стагодзьдзі дасьледнікі богумільства і заходнеэўрапейскага катарства вылучылі два тыпы дуалізму сярод вызнаўцаў гэтае навукі — «памяркоўны» (вернікі прызнавалі, што злы пачатак паходзіць ад Бога і выконвае нейкую вызначаную Богам функцыю) і «абсалютны» (вернікі лічылі, што зло спачатна ёсьць чыста самастойным, асобным ад Бога пачаткам). Хаця некаторыя сярэднявечныя крыніцы вылучаюць сярод богумілаў і катараў «тых, хто верыць у адзін пачатак», і «тых, хто верыць у два пачаткі», для сярэднявечных богумілаў і катараў пытаньне стаяла ня столькі аб пачатку дабра і зла, колькі аб іх канцы і вечнасьці: і «памяркоўныя», і «абсалютныя» богумілы лічылі, што зло будзе вечна існаваць як дачаснае, недасканалае стварэньне і стане месцам пакараньня і вечнай сьмерці для душ, не прынялых вестку Хрыста[2].

Remove ads

Богумільства і аўгустынізм

Як для сярэднявечных богасловаў, так і для дасьледнікаў новага часу была відавочнаю повязь богумільскае навукі з навукаю сьвятога Аўгустына аб грэху і ласцы[3]. Валюнтарысцкі акцэнт аўгустынізму (немень свабоды волі чалавека ў справе збаўленьня і ўсемагутнасьць боскае волі і ласкі) граў вялікую ролю ў дагматыцы богумільства і катарства[4].

Богумільства на Русі і ў Літве

Баўгарскі дасьледнік богумільства Дымітар Ангелаў пісаў аб значным пашырэньні богумільскіх ідэяў у сярэднявечнай Русі праз апакрыфічную літаратуру баўгарскага паходжаньня[5].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды мясцовая адмена богумільства («літоўская вера») была дзяржаўнаю рэлігіяй Вялікага Княства Літоўскага ад стварэньня да Крэўскай уніі 1385 году і ўласна назоў «ліцьвіны» ў гэты час меў канфэсійны сэнс і азначаў мясцовую богумільскую дэнамінацыю[6].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads