Болтан

горад у Ангельшчыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Болтан
Remove ads

Болтан (па-ангельску: Bolton) — буйны горад у складзе Вялікага Манчэстэра ў Ангельшчыне. Гістарычна і традыцыйна зьяўляецца часткай Ланкашыру. Болтан месьціцца ўсяго ў 16 км на паўночны захад ад Манчэстэра. Места абкружаная некалькімі суседнімі гарадамі і вёскамі, якія разам утвараюць муніцыпальны раён Болтану, адміністрацыйным цэнтрам якога зьяўляецца сам Болтан. У горадзе пражывае больш 139 тысяч чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Болтан ёсьць былым прамысловым горадам, зьяўляючыся вытворчым цэнтрам тэкстылю, бо флямандзкія ткачы пасяліліся ў гэтым рэгіёне яшчэ ў XIV стагодьдзі, займаючыся ў асноўным ткацтвам з воўны і бавоўны[2]. Урбанізацыя і разьвіцьцё гораду ў асноўным супалі з росквітам тэкстыльнай вытворчасьці падчас Індустрыяльнай рэвалюцыі. Найвышэйшы пункт разьвіцьця Болтана прыпаў на 1929 год, калі ў ім налічвалася 216 баваўняных фабрыкаў і мелі кампэтэнцыі ў 26 відах адбельвальных і фарбавальных працах. Брытанская баваўняная прамысловасьць рэзка скарацілася пасьля Першай сусьветнай вайны, і да 1980-х гадох вытворчасьць бавоўны ў Болтане практычна спынілася.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads