Бражуольская дамова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бражуольская дамова — дамова між Ягайлам і Тэўтонскім Ордэнам, падпісаная 6 ліпеня 1382 року ў замку Бражуоле ля Трокаў.
Перадумовы
12 чэрвеня 1382 року віленчукі на чале з гандляром Ганулам, скарыстаўшыся адсутнасьцю Кейстута (ваяваў з Карыбутам) і Вітаўта (быў у Троках)[1], адкрылі вароты места Ягайлаваму войску. Вітаўт сабраў у Троках войска і паспрабаваў адваяваць Вільню, ды беспасьпяхова. Ягайла са Скіргайлам пачалі наступ на Трокі. Крыжакі, зь якімі Ягайла меў пагадненьне, рухаліся ад Коўна.
Падпісаньне
6 ліпеня ў замку Бражуоле (ля Трокаў) Ягайла і прадстаўнікі Тэўтонскага Ордэна заключылі кароткае замірэньне (да 8 жніўня), паводле якога крыжакі абяцалі не ўступаць у пагадненьні з Кейстутам. Апошняя ўмова сьведчыць, што кіраўнікі Тэўтонскага Ордэна не лічылі сябе зьвязанымі ранейшымі дамоўленасьцямі і маглі падтрымаць любы з бакоў у расколатай міжусобкаю Літве[2].
Наступствы
Перад пагрозай супольнага ўдару з боку Ягайлы і крыжакоў Вітаўт быў змушаны адступаць у Гародню. Трокі здаліся 20 ліпеня[3]. Між тым Кейстут сабраў сваіх прыхільнікаў у Жмудзі, Вітаўт у Гародні, а ягоны брат Любарт наняў войскі ў Галіцка-Валынскім княстве[4]. 3 жніўня 1382 року войскі Кейстута і Ягайлы сустрэліся ля Трокаў, але бітва так і не пачалася[5]. Абодва бакі пагадзіліся на перамовы. Аднак па прыбыцьці ў Ягайлаў лягер Кейстут і Вітаўт былі арыштаваныя і кінутыя ў турму ў Крэве[6], а іхняе войска абяззброенае. Праз 5 дзён пасьля ўвязьненьня, 15 жніўня, Кейстут быў знойдзены мёртвым[7]. Вітаўту пазьней удалося ўцячы.
Крыніцы і заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads