Будучы час

граматычная форма дзеяслова From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бу́дучы час, футурум — граматычная форма дзеяслова, якая апісвае падзею альбо дзеяньне, якое яшчэ не адбылося, але адбудзецца ў будучыні.

У беларускай мове выкарыстоўваюцца чатыры формы будучага часу: простая форма, складаная форма, працяглы будучы час і прадбудучы час[1].

Ангельская мова

У ангельскай мове для фармаваньня будучага часу існуюць чатыры аспэктныя формы дзеяслова: Future Simple, Future Continuous, Future Perfect, Future Perfect Continuous[2]. Для фармаваньня будучага часу таксама выкарыстоўваюцца «The going-to future»[3], Present Simple і Present Continuous[4].

Future Simple

Future Simple фармуецца з дапамогай канструкцыі will + v і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Адзіночнае дзеяньне ў будучыні.
  2. Дзеяньне, якое займацьме пэўны пэрыяд ў будучыні.
  3. Пасьлядоўнасьць дзеяньняў у будучыні.
  4. Дзеяньні, якія паўтараюцца ў будучыні.
  5. Меркаваньні (здагадкі)/мысьлі наконт будучыні.
  6. Рашэньне, якое прымаецца ў момант гутаркі.
  7. Абяцаньні, прапановы, пагрозы, просьбы.

Future Continuous

Future Continuous фармуецца з дапамогай канструкцыі will + be + ving і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Дзеяньне, якое будзе адбывацца ў пэўны момант у будучыні.
  2. Дзеяньне, якое, паводле кагосьці, абавязкова зьдзейсьніцца ў будучыні.
  3. Ветлівае пытаньне аб плянах суразмоўцы.

Future Perfect

Future Perfect фармуецца з дапамогай канструкцыі will + have + ved/v3 і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Дзеяньне ў будучыні, якое скончыцца да пэўнага моманту ў будучыні.
  2. Мінулае меркаванае дзеяньне.

Future Perfect Continuous

Future Perfect Continuous фармуецца з дапамогай канструкцыі will + have/has + been + ving і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  • Працяглае дзеяньне ў будучыні, якое пачнецца раней іншага будучага моманту/дзеяньня й будзе працягвацца ў гэты момант.

Be going to

Канструкцыя be going to выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Будучы намер, амбіцыі, пляны.
  2. Будучыя дзеяньні, аб якіх прынятае рашэньне, але яны не арґанізаваны.
  3. Прагноз на аснове чагосьці.
Remove ads

Беларуская мова

У беларускай мове ёсьць дзьве формы будучага часу: простая (пэрфэкт) і складаная (імпэрфэкт). Таксама выкарыстоўваецца працяглы будучы і прадбудучы час.

Табліца формаў будучага часу ў беларускай мове:

Больш інфармацыі Простая форма (Пэрфэкт), Складаная форма (Імпэрфэкт) ...

Простая і складаная формы будучага часу

Форма дзеясловаў будучага часу рэалізуецца:

  • сынтэтычнымі сродкамі (простая форма);
  • аналітычнымі (складаная форма).

Усе формы будучага часу й форма працяглага будучага часу паказваюць на намер зьдзейсьніць нейкае дзеяньне ў будучыні.

Больш інфармацыі Простая форма, Складаная форма ...

Працяглы будучы час

Ужываецца ў паўднёвых беларускіх гаворках. Гэтая форма будучага часу паходзіць з старой формы першага будучага складанага часу: асабовай формы й дапаможнага дзеяслова іму[5].

Больш інфармацыі Форма ...

Працяглы будучы час знаходзіць адлюстраваньне ў мастацкай літаратуры:

«А мы то як жа бяз вас жыцьмем» — уздыхае маці.

 Сач.

Прадбудучы час

Прадбудучы час у беларускай мове апісаў Браніслаў Тарашкевіч у сваей «Граматыцы для школ»[6]:

…Здараецца час прадбудучы: я буду пайшоўшы, буду ўстаўшы і г. д. (перш чымся што другое зробіцца).

 Браніслаў Тарашкевіч, «Граматыка для школ»

Прыклады прадбудучага часу:

Больш інфармацыі Форма ...
Remove ads

Гішпанская мова

У гішпанскай мове для фармаваньня будучага часу выкарыстоўваюцца Futuro de indicativo і Futuro perfecto de indicativo.

Futuro de indicativo

Утвараецца шляхам даданьня да інфінітыва цалкам ударных канчаткаў пры спражэньні дзеяслова haber[8]:

Больш інфармацыі Форма, Канчатак ...

Futuro perfecto de indicativo

Выкарыстоўваецца для ўказаньня на тое, што дзеяньне будзе скончана або зроблена да пэўнага моманту ў будучыні, або ў прапановах з двума неадначасовымі будучымі дзеяньнямі, каб паказаць, якое зь іх адбудзецца раней. Утвараецца спражэньнем няправільнага дзеяслова haber у будучым часе (habré, habrás, habrá, habremos, habreis, habrán) і кароткім -ado/-ido.

Таксама аб дзеяньнях будучыні можна казаць у цяперашнім часе, паказваючы, калі дзеяньне адбудзецца.

Нямецкая мова

У нямецкай мове для фармаваньня будучага часу выкарыстоўваюцца Futur I і Futur II, Präsens.

Futur I

Формула: werden + infinitiv i. Як час Futur I мае наступныя функцыі ўжываньня[9][10]:

  • Перадача дзеяньня ў будучыні: Ich werde morgen früher aufstehen — Заўтра я ўстану раней;
  • Пры адносным ужываньні выраз адначасовасьці дзеяньняў: «Wenn ich werde trinken wollen», sagte Klaus, «wirst du mir den Krug geben» — «Калі я захачу піць», сказаў Кляўс, «ты падасі мне кружку».
  • У пэўным сэнсе Futur I можа выступаць у якасьці Imperativ (такое ўжываньне, характэрнае для многіх эўрапейскіх моваў, суправаджаецца адпаведнай загаднай інтанацыяй): Du wirst um jeden Preis kommen! — Ты прыйдзеш любой цаной!

У нямецкай мове першы будучы час часта падмяняецца на Präsens. Гэта зьвязана з адноснай прастатой канструкцыі, а таксама яе зразумеласьцю для носьбітаў мовы. Так, выраз ich komme, які варта разумець як «я іду» ў цяперашнім часе, у кантэксьце прамовы можа разумецца як «я прыйду». Паўплываць на сэмантыку ў стане, напрыклад, прыслоўі: Ich komme bald — Я хутка прыйду.

Futur II

Futur II складаецца з сэнсавага й дапаможнага дзеясловаў. Формула: werden + infinitiv ii. Гэта зьвязвае яго з Futur I, у якім сэнсавы дзеяслоў стаіць у форме першага інфінітыва. У актыўным закладзе двух ладаў Indikativ і Konjunktiv — выкарыстоўваюцца адпаведна дапаможны дзеяслоў у формах Präsens і Präsens Konjunktiv[9][10]:

  • Ich werde alles getan haben — Я ўсё зраблю (усё будзе зроблена).
  • Nächsten Sommer werde ich meinen Führerschein gemacht haben — У наступнае лета я ўжо зраблю сабе правы кіроўцы.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads