Бульбамуві

кінафэстываль беларускіх фільмаў, які адбываецца ў Варшаве From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Бульбамувi» — кінафэстываль беларускіх фільмаў, які адбываецца ў Варшаве. Зьяўляецца пляцоўкай для сустрэчаў беларускіх кінэматаграфістаў. Праводзіцца ўвосень з 2011 году.

Хуткія факты Гады, Краіна ...

Праект мае на мэце зьвярнуць увагу на сучаснае беларускае кіно. Падчас дыскусіі з удзелам беларускага і польскага творчага асяродзьдзя падымаецца спроба высьветліць стан сучаснага беларускага кіно і ягонае месца ў Эўропе і сьвеце. Заснавальнік і арганізатар: Януш Гаўрылюк.

Remove ads

Мінуўшчына

У 2011-м кінафэст быў своеасаблівай справаздачай пра фільмы, зробленыя ў Беларусі за апошнія дзесяць гадоў. Арганізатары паспрабавалі сканцэнтравацца на беларускім «офавым» кіно. Былі прадстаўленыя працы малавядомых у Польшчы творцаў Лобача, Каласоўскага, дакумэнтальныя фільмы Куцілы. Кінапрагляд быў падзелены на некалькі блокаў. Падчас Бульбамуві былі зарганізаваныя дыскусійныя панэлі з удзелам польскіх і беларускіх кінакрытыкаў, аўтараў і гледачоў. Галоўнай тэма абмеркаваньня было пытаньне пра тое, як зрабіць беларускі фільм канкурэнтаздольным на міжнародных кінафэстывалях. За 2,5 дні першага фэсту на яго прыйшлі каля 1,5 тысячы чалавек, большасьць зь якіх — палякі.

З 2012 году часткай праграмы «Бульбамуві» зьяўляецца конкурсная праграма для маладых творцаў беларускага кіно. У конкурсе бралі ўдзел мастацкія, дакумэнтальныя стужкі, створаныя за апошнія пяць гадоў. Журы абірала пераможцаў сярод амаль двух дзясяткаў прэтэндэнтаў. Узнагарода — «залатая», «срэбная», «бронзавая» бульбы. Галоўнай узнагароды ў 2012 годзе ніхто не атрымаў. Журы вызначыла адразу двух срэбных прызэраў — гэта праца Андрэя Палупанава «Жыцьцё ў торбе ў клетку» і стужка «Простыя рэчы» Арцёма Лобача.

Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads