Бульбаш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паходжаньне
Паводле аднае з вэрсіяў, мянушка паходзіць ад назвы сельскагаспадарчай культуры — бульбы, — якая традыцыйна адыграе значную ролю ў мэню, культуры і сельскай гаспадарцы беларусаў. Рэспубліка Беларусь уваходзіць у дзясятку сусьветных лідэраў па вытворчасьці бульбы, а па вырошчваньні яе на душу насельніцтва займае першае месца[1].
Паводле меркаваньня прыхільнікаў іншае вэрсіі, спробы вытлумачэньня паходжаньня мянушкі «бульбаш» праз прысутнасьць у рацыёне беларусаў страваў з бульбы — беспадстаўныя. Яны лічаць, што мянушка зьявілася з боку Маскоўскага патрыярхату ў XVIII стагодзьдзі[2].
У XX стагодзьдзі мянушка набыла таксама раўналежныя значэньні: назоў ваяроў аддзелаў, верхаводы якіх мелі мянушку Бульба. Са згадак якута, ураджэнца Бяцюнскага насьлегу Намскага ўлусу, які ваяваў на Палесьсі:
![]() |
У чэрвені — ліпені 1944 р. наша асобная зэнітная рота перасьледавала бульбашоў, петлюраўцаў і бандэраўцаў на тэрыторыях Заходняй Украіны і Беларусі. Яны не ішлі на адкрытую бойку, хаваліся ў лясох або заходзілі ў вёскі і пераўтвараліся ў звычайных мірных жыхароў. | ![]() |
—Дьяконов Н. М. Взятие Бреста, Они защищали Белоруссию. Якутск 2005. С. 66. |
Арыгінальны тэкст (рас.)
В июне — июле 1944 г. наша отдельная зенитная рота преследовала бульбашей, петлюровцев и бандеровцев на территориях Западной Украины и Белоруссии. Они не шли на открытый бой, прятались в лесах или заходили в деревни и превращались в обычных мирных жителей.
У дадзеным выпадку мянушка «бульбаш» ужываецца да жаўнераў Тараса Бараўца, які меў мянушку Бульба.
Remove ads
Ужываньне
У сувязі з тым, што мянушка негатыўна ўспрымаецца часткаю беларускага грамадзтва, апошнім часам прымаюцца спробы дабіцца забароны на выкарыстаньне вытворцамі гэтай назвы («Бульбашъ») у якасьці гандлёвай маркі для сваёй прадукцыі[3].
Мянушка «бульбаш» сярод іншых была ўлучаная ў «Альфабэтны пералік магчымых варыянтаў адказу насельніцтва для кадаваньня адказу на пытаньне 7 Перапіснога аркушу формы Л Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 року»[4].
Remove ads
У мастацтве
Кучму с гарными хохлами, Лукашенку с бульбашами,
Китовани с пистолетом и Гейдара с минаретом,
Плюс — Шаймиева с ордою, плюс — Дудаева с дудою,
Плюс — Ниязова с Кораном, плюс — родного со стаканом.— Цімур Шааў, «Песня дельтапланериста»[5]
Особое беспокойство нам доставляли профессионально подготовленные бойцы националистических формирований белорусской краевой обороны и украинцы. По указанию фашистов они взяли за основу принципы действия наших партизан. Это были небольшие группы по 15-30 человек, укомплектованные немецким диверсионным обмундированием. Они отлично владели рукопашным боем и взрывотехникой. Хорошо ориентировались в дремучих лесах Белоруссии. Против них наши деревенские «бульбаши» были бессильны.
— «СМЕРШ» опаснее смерча Вячеслав Шевченко, «Экспресс-К», 11.05.2007г.
Глядзіце таксама
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads