Бульбяная салата

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бульбяная салата
Remove ads

Бульбяна́я сала́та — папулярная страва эўрапейскай кухні, пераважна чэскай, нямецкай і аўстрыйскай. Уяўляе сабой салату з адваранай бульбы з даданьнем іншых інгрэдыентаў (рэпчатай цыбулі, смажанага шпіку, марынаванага агурка). У якасьці запраўкі выкарыстоўваецца маянэз або вінэгрэтная запраўка, часам ёгурт.

Thumb
Бульбяная салата ў якасьці гарніру да франкфурцкіх сасісак

Існуе вялікая колькасьць рэцэптаў бульбяной салаты. Для бульбяных салатаў звычайна выкарыстоўваюцца неразварыўныя гатункі бульбы, каб пры зьмешваньні кавалачкі бульбы не гублялі форму. Часам бульбу для бульбяной салаты адварваюць загадзя, за суткі, каб яна набыла дадатковую цьвёрдасьць. У некаторых рэцэптах бульбу рэжуць гарачай непасрэдна пасьля варэньня, бо яна лепш убірае марынад.

Бульбяная салата — папулярны гарнір для многіх страваў. Часта падаецца да сасісак або адбіўной, а таксама смажанай рыбы. Бульбяная салата зьяўляецца клясычным гарнірам да вэнскага шніцалю.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads