Бульбіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бульбіт — запаленьне сьлізьніцы цыбуліны 12-палай кішкі. Ускладненьне хваробы прыводзіць да язвы 12-палай кішкі.
Чыньнікі
Узьнікненьню хваробы спрыяе заражэньне страўніка хэлікабактэрыяй, утварэньне дадатковых петляў у празьмерна рухавай 12-палай кішцы, злоўжываньне алькаголем, атручаньне, прыём раздражняльных для сьлізьніцы лекаў праз рот і пашкоджаньне страўнікава-кішачнага тракту іншародным целам.
Праявы
Хвароба выяўляецца праз боль у падлыжкавай вобласьці пры адчуваньні лёгкага голаду. Часта суправаджаецца пякоткай, млоснасьцю і запорам. Абвастрэньне выклікае агульную слабасьць, галаўны боль і вэгетатыўныя парушэньні. Працяглы перапынак між сталаваньнем можа прывесьці да цяглічнай слабасьці, дрыжаньня ў целе і патлівасьці[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads