Булёнь-сюр-Мэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Булёнь-сюр-Мэр
Remove ads

Булёнь-сюр-Мэр (па-француску: Boulogne-sur-Mer) — горад на поўначы Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Па-дэ-Кале рэгіёну О-дэ-Франс (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале). Насельніцтва складае 42 537, паводле дадзеных на 2013 год. Найбуйнейшы рыбалоўны порт Францыі й другі па колькасьці насельніцтва, пасьля Кале, горад дэпартамэнту Па-дэ-Кале.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Булёнь-сюр-Мэр разьмешчаны на беразе Ля-Манша, у 100 км на захад ад Лілю й у 215 км на поўнач ад Парыжа, у месцы ўпадзеньня ў праліў ракі Льян.

Гісторыя

Заснавала горад кельцкае племя боі. Рымляне выкарыстоўвалі яго як асноўны марскі порт, які злучаў мацерыковую частку імпэрыі з Брытаніяй. Імпэратар Кляўдыюс у 43 годзе выкарыстаў Булёнь як апорную базу для арганізацыі ўварваньня ў Брытанію, і да 296 году паселішча было месцам базаваньня рымскага флёту ў Ля-Маншы.

У Сярэднявечча Булёнь была цэнтрам аднайменнага графства. Землі графства Булёнь былі аб’ектам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Францыяй і Ангельшчынай, ангельцы валодалі горадам у 1554—1550 гадах. У 1550 годзе Булёнскі мір завяршыў вайну Ангельшчыны з Францыяй і Шатляндыяй, французы выкупілі горад за 400 тысячаў крон.

У 1805 годзе ў раёне Булёні імпэратар Напалеон I разьмясьціў Вялікую армію, зьбіраючыся пачаць адсюль заваёву Ангельшчыны, але гэтым ягоным плянам не наканавана было спраўдзіцца. Падчас Другой сусьветнай вайны тут разьмяшчалася буйная ваенна-марская база нямецкага флёту, і ў чэрвені 1944 году горад падвергнуўся масіраванай бамбардзіроўцы авіяцыяй хаўрусьнікаў.

Remove ads

Эканоміка

Структура занятасьці насельніцтва:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads