Бэ́лц, таксама Бéльцы (па-румынску: Bălți) — горад на рацэ Рэўт, места на поўначы Малдовы, ейны палітычны, эканамічны, культурны і адукацыйны цэнтар. Колькасьць насельніцтва каля 127 600 чалавек (2004), што складае трэці паказчык у краіны пасьля Кішынёва і Тыраспалю.
Муніцыпалітэт Бельцы зьяўляецца найважнейшым транспартным вузлом (дзьве чыгуначныя станцыі (Бельцы-Слабадзея, Бельцы-Ораш), аэрапорт, аўтавакзал, а таксама прамысловы раён, культурны і дзелавы цэнтар, які часта называюць «паўночнай сталіцай» Малдовы.
Назва
Назва паходзіць ад румынскага слова «bălț», што азначае «балота, лужыны». Мяркуюць, што горад атрымаў сваю назву таму, што знаходзіцца сярод балот і тваністых азёр.
Гэаграфія
Горад разьмешчаны на поўначы Малдовы, абапал ракі Рэўт. Большая частка горада ляжыць вакол балота ў цэнтры Бельцаў. Жылыя раёны горада акружаны Бельцкім стэпам. Праз горад працякаюць рэкі Капачанка і Флэміндэ (басейн ракі Рэўт). На тэрыторыі ёсьць штучныя сажалкі: Камсамольская, Гарадзкая, Цагляная. Плошча горада складае 41,42 км², з прыгарадамі - 78 км².
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.