Бэнгальская лісіца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэнгальская або Індыйская лісіца (Vulpes bengalensis) — від сысуноў з роду лісаў сямейства сабачых.
Remove ads
Зьнешні выгляд
Лісіца сярэдняга памеру. Даўжыня цела складае 45—60 см, хвост 25—35 см, вышыня ў карку дасягае 26—28 см. Вага 1,8—3,2 кг. Поўсьць кароткая, прыгладжаныя. Афарбоўка вагаецца ад пясчана-аранжавай да чырванавата-карычневай. Кончык хваста — чорны.
Распаўсюджваньне і колькасьць
Эндэмік Індыйскага субкантынэнту. Жыве ў перадгор’ях паўднёвых Гімалаяў, у Нэпале, Банглядэшы і Індыі да паўднёвага ўскрайку Індыйскай паўвыспы.
Колькасьць, нягледзячы на шырокі арэал, даволі нізкая і вагаецца ў шырокіх межах: 1 асобіна на 10—60 км². Від досыць адчувальны да зьменаў прыроднага асяродзьдзя пражываньня.
![]() |
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads