Бярозаўская раённая арганізацыя БНФ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бярозаўская раённая арганізацыя партыі БНФ — суполка БНФ у м. Бяроза. Аб’ядноўвае прыхільнікаў незалежнасьці Беларусі.
Суполка складаецца зь сяброў грамады, рады й старшыні.
Рада
Рада выбіраецца на сходзе членаў БНФ места Бяроза. Рада пастаянны ўрад суполкі.
Старшыня
Старшыня выбіраецца зь сяброў грамады БНФ на сходзе ўсіх членаў грамады. Старшыня мае права:
- прадстаўляць суполку ў судах і дзяржаўных службах
- заключаць, зьмяняць і адмяняць дагаворы ад імя суполкі.
Старшыня суполкі: Сяржук Русецкі[1].
Старшыні
- Сяржук Русецкі (дзейны)
- Анатоль Маразюк[2]
Дзейнасьць
Суполка дзейнічае ў асноўным:
- спробы ўдзелу ў выбарах
- назіраньне за падлікам галасоў на выбарах[3][4][5][6][7][8][9]
- выступы ў СМІ[10][11][12][13][14][15][16][17][18][19][20]
Любая іншая дзейнасьць забароненая[21][22][23][24][25][26][27][28].
Скандал
У 2018 годзе бярозаўскі назіральнік Сяржук Русецкі і сябра камісіі Аляксандар Кенда расказалі, што ў час падліку галасоў у дзень выбараў на гэтым участку большасьць прагаласавала «супраць усіх», што было зафіксавана і ў пратаколе.
Аднак праз пэўны час пасьля выбараў стала вядома, што на гэтай безальтэрнатыўнай акрузе ўсё ж абвясьцілі дэпутатам Дзьмітрыя Гукіна.
Назіральнік зь Бярозы Сяржук Русецкі напісаў заяву ў пракуратуру, каб высьветліць, чаму так атрымалася. Яму прыйшоў адказ зь Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, што бюлетэні яшчэ раз пералічваліся на наступны дзень пасьля выбараў, 19 лютага.
«Першамайская сельская выбарчая камісія ў прысутнасьці чальцоў Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі Крагеля А.У. і Мшара В.У., намесьніка старшыні ўчастковай камісіі ўчастку для галасаваньня № 30 Быцко І.Л., правяла паўторны пералік галасоў па Кабакоўскай выбарчай акрузе № 11, пра што быў складзены акт аб правядзеньні паўторнага падліку галасоў выбарнікаў па гэтай выбарчай акрузе», — паведамляецца ў адказе з раённай выбарчай камісіі на заяву Русецкага.
У выніку другога падліку выявілася, што за кандыдата Дзьмітрыя Гукіна аддадзена 50 галасоў, а «супраць усіх» прагаласавалі 39 чалавек. У першапачатковым пратаколе гэтыя лічбы былі наадварот.
Назіральнік Сяржук Русецкі кажа, што зьдзіўлены такім паваротам, таму што і сам стаяў каля стала, дзе лічыліся галасы ў дзень выбараў:
«Камісія з 14 чалавек лічыла галасы. Потым кандыдат абскардзіў гэта, тлумачэньні ўзялі ў назіральнікаў, але чамусьці не ва ўсіх, а толькі „правільных“. Тое самае можна сказаць і пра сяброў камісіі — калі спачатку ўсе 14 лічылі, то чаму на паўторны пералік не запрасілі сябра камісіі ад БНФ Аляксандра Кенду? Вынік атрымаўся такі, які быў патрэбны райвыканкаму», — заявіў Свабодзе Сяржук Русецкі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads