Бізантыйскі крыж (неадназначнасьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бізантыйскі крыж — назва хрысьціянскага крыжа, які паходзіць зь Бізантыйскай імпэрыі.
- Бізантыйскі крыж — чатырохканцовы крыж, у якім папярочкі пашыраюцца ад цэнтру да канцоў, прычым вэртыкальная папярочка даўжэйшая за гарызантальную;
- Васьміканцовы крыж (таксама бізантыйскі крыж) — хрысьціянскі сымбаль у форме лятарынскага крыжа з кароткай папярочкай унізе, гарызантальнай або дыяганальнай[1][2]. Узьнік у часы Бізантыйскай імпэрыі, да падзелу хрысьціянаў на каталікоў і праваслаўных. Нахіл ніжняй папярочкі зьявіўся ня згодна з кананічнымі пастановамі[3], а ў выніку творчага пошуку царкоўных мастакоў дзеля наданьня ўмоўнага аб’ёму плоскай выяве ў выяўленчым мастацтве[4] і падкрэсьленьня адметнасьці ніжняй папярочкі ў структуры Гальгоцкага крыжа[5]. У 1551 годзе з ініцыятывы маскоўскага гаспадара Івана IV Тырана[6] ўкосны варыянт васьміканцовага крыжа ўпершыню ў гісторыі пачаў ставіцца на купалы маскоўскіх цэркваў[7] (раней ён, як і васьміканцовы крыж з роўнай ніжняй папярочкай, ужываўся толькі ў сакральным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве). Таксама з гэтага часу ўкосны васьміканцовы крыж пачаў выкарыстоўвацца на маскоўскай дзяржаўнай і вайсковай сымболіцы[8]. У 2-й палове XIX ст. ён насаджаўся ўладамі Расейскай імпэрыі ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі Беларусі[9] і Ўкраіны[10]. Да канца XX стагодзьдзя стаў сымбалем Расейскай праваслаўнай царквы[11][12][13] і адметнасьцю культурнага ляндшафту Расеі[14][15][16][17]. Гэта прывяло да таго, што варыянт васьміканцовага крыжа з касой ніжняй папярочкай стаў называцца маскоўскім[7][12][18][19][20][21][22][23][24][25][26][27][28] (расейскім[13][29][30][31][32][33][34]) крыжам і атаясамлівацца з расейскай рэлігійнай экспансіяй[3].
![]() | Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі ласка, выберыце той, які Вас цікавіць. Калі вы патрапілі сюды зь іншай старонкі Вікіпэдыі, калі ласка, вярніцеся і выпраўце спасылку на патрэбную. |
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads