Біржа Атэнаў
фондавая біржа Грэцыі, заснаваная ў 1876 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Бі́ржа Атэ́наў» («БА») — фондавая біржа Грэцыі, заснаваная ў 1876 годзе.
На 2021 год месьцілася ў Цэнтральнай частцы Атэнаў на Атэнскім праспэкце, д. 110[4]. Холдынг «Біржа Атэнаў» меў 2 дачынныя прадпрыемствы: «Прадпрыемства клірынгу зьдзелак Біржы Атэнаў» і «Грэцкі цэнтральны дэпазытарый каштоўных папераў»[5].
Remove ads
Індэксы
На 2021 год «Біржа Атэнаў» вылічала 6 асноўных індэксаў: Агульны, Сярэдняй капіталізацыі, Малой капіталізацыі, Рынкавы, Міжнародны і Фундамэнтальны[6].
Мінуўшчына
У 1876 годзе заснавалі «Фондавую біржу Атэнаў» («ФБА»). У 1918 годзе «ФБА» пераўтварылі ў юрыдычную асобу. У 1934 годзе біржу перанесьлі на вуліцу Сафокла. У 1988 годзе брокераў як фізычных асобаў замянілі ўстановамі. У 1991 годзе на «ФБА» ўкаранілі электронную сыстэму гандлю, якая замяніла выкрык-адказ. У лютым 1991 году стварылі «Цэнтральны дэпазыторый каштоўных папераў» («ЦДКП»), які з 1994 году стаў выдаваць выпіскі на акцыі. У 1995 году «ФБА» пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства, уласьнікам якога быў урад Грэцыі. У 1997 годзе ўрад Грэцыі прадаў прадаў 39,67 % паёў біржы, у 1998-м прадалі яшчэ 12 % паёў «ФБА». У 1999 годзе ва ўрада Грэцыі засталося 47,7 % паёў «Фондавай біржы Атэнаў». Таксама ў 1999 годзе папяровыя дэпазытарныя выпіскі замянілі электроннымі запісамі ў Сыстэме нематэрыяльных загалоўкаў (СНЗ). У сакавіку 2000 году АТ «ФБА» пераўтварылі ў холдынг «Грэцкія біржы», якому падпарадкавалі «Біржу вытворнікаў Атэнаў» («БВА»), адчыненую ў жніўні 1999 году. У жніўні 2000 году паі АТ «Грэцкія біржы» разьмясьцілі на «Фондавай біржы Атэнаў». У красавіку 2001 году зачынілі пляцоўку «ФБА» па вуліцы Сафокла, д. 10. У верасьні 2002 году АТ «Грэцкія біржы» перайменавалі ў «Біржу Атэнаў» па зьліцьці «ФБА» і «БВА». У чэрвені 2003 году ўрад Грэцыі прадаў рэшту сваіх паёў на біржы 7 банкам. Адначасна ўтварылі Камісію рынку капіталу Грэцыі, якая стала наглядаць за біржай[7].
У лютым 2004 году «Біржа Атэнаў» выкупіла да 100 % паі ў сваіх дачынных прадпрыемствах «ЦДКП» і «Прадпрыемства клірынгу зьдзелак з вытворнікамі». У сакавіку 2005 году дачыннае АТ «Распрацоўка сыстэмаў і падтрымка рынку капіталу» («РСПРК») паглынула абодва прадпрыемствы. 30 кастрычніка 2006 году запусьцілі Агульную плятформу гандлю і клірынгу з «Фондавай біржай Кіпру» (Нікасія). У лістападзе 2006 году «Біржу Атэнаў» перайменавалі ў АТ «Грэцкія біржы» па зьліцьці з дачынным АТ «РСПРК». Цягам ліпеня—сьнежня 2007 году службы біржы перамясьцілі з вуліцы Сафокла, д. 10 у новы будынак па Атэнскім праспэкце, д. 110. У студзені 2008 году пачалі гандляваць 1-м біржавым узаемным фондам. У лютым 2008 году запрацаваў Альтэрнатыўны рынак, на якім да канца году сталі гандляваць паямі 9 прадпрыемстваў. У чэрвені 2008 году кіраўніка «Грэцкіх біржаў» Сьпіраса Капралоса абралі старшынёй Саюзу эўрапейскіх фондавых біржаў на 2 гады[7].
У 2019 годзе абарачэньне «Біржы Атэнаў» вырасла да 33,368 млн эўра, а чысты прыбытак падвоіўся да 6,080 млн эўра[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads