Бітва пры Ведрашы

бітва маскоўска-літоўскай вайны 1500—1503 рокаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бітва пры Ве́драшы адбылася 14 ліпеня 1500 году ля Дарагабужу ў цяперашняй Расеі падчас вайны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўшчынай 15001503 гадоў. Бітва названая па летапіснай назьве блізкай да месца бою ракі Ведраш (Вядрош, цяпер Сельня), якая ўпадае ў Тросну (цяпер Расна).

Хуткія факты Бітва пры Ведрашы, Дата: ...

Літоўскае войска пад камандаваньнем найвышэйшага гетмана князя Канстантына Астроскага ў ліку блізу 4000 было ўшчэнт разгромлена войскам Вялікага княства Маскоўскага блізу 40 000 на чале з князем Данілам Васільевічам Шчэняй-Патрыкеевым. Хада гэтае бітвы вызначыла вынік вайны.

Нягледзячы на пачатковы посьпех, войска ВКЛ пасьля 6-гадзіннага бою з асноўнымі маскоўскімі сіламі пачало адступаць да сваіх пераправаў праз Тросну, потым павярнулася ў бегства. Аднак пераправы былі яшчэ ў час бітвы зьнішчаныя маскоўскім атрадам, які патаемна выйшаў да іх. Гэта паспрыяла паніцы і вынішчэньню воінаў ВКЛ, якія ў гэты час адступалі. Адзначаецца малая колькасьць войска ВКЛ, якая здолела ўратавацца з поля бітвы. Гетман Астроскі трапіў у палон.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads