Бітва пад Вільяндзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бітва пад Вільяндзі, Бітва на дзень Сьвятога Мацьвея (па-эстонску: Madisepäeva lahing) — адна з найбольш значных бітваў між немцамі і эстамі, якая адбылася ля места Вільяндзі 21 верасьня 1217 году, у часе Лівонскага крыжовага паходу.

Хуткія факты Бітва пад Вільяндзі, Дата: ...
Remove ads

Удзельнікі

З боку эстаў выступала кааліцыя шасьці асноўных правінцыяў (маакондаў) кантынэнтальнай Эстоніі: Равала (Рэвель), Ляэнемаа (Раталія), Хар'юмаа (Гарыэн), Вірумаа (Віронія), Ярвамаа (Гэрвен) і Сакала. Іхняе войска налічвала каля шасьці тысячаў жаўнераў.

Супраць эстаў выступіла трохтысячнае лівонскае войска, якое складалася з войскаў рыскага біскупа, крыжакоў графа Альбэрта з Гальштыніі, ордэну мечаносцаў і рушэньня нядаўна навернутых у хрысьціянства латгалаў (летаў) і ліваў.

Remove ads

Хада бітвы

Крыжакі нанесьлі эстам сакрушальную паразу. Агульныя страты кааліцыі склалі амаль 1000 чалавек, ня лічачы загінулых падчас уцёкаў. Загінулі таксама Лембіт (правадыр эстаў) і Каўпа (навернуты правадыр лівонцаў).

Немцам дасталіся каля двух тысячаў баявых коняў.

Вынікі

Гэтая перамога германцаў значна прадвызначыла далейшы лёс цэнтральнай і паўднёвай Эстоніі, якія былі скораныя цягам двух наступных гадоў. У канцы XIII стагодзьдзя аўтар сярэдневечнай Лівонскай рыфмаванай хронікі пісаў, што пасьля гэтае бойкі эстаў прымусілі плаціць царкоўную дзесяціну, будаваць замкі і цэрквы.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads