ВЭФ Рыга

латыскі баскетбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«ВЭФ» (па-латыску: Rīgas VEF) — латыскі мужчынскі баскетбольны клюб, з гораду Рыгі, другі па значнасьці ў горадзе пасьля АСК Рыга. Створаны ў 1958 годзе пры дапамозе заводу VEF. За савецкім часам каманда неаднаразова заваёўвала бронзавыя мэдалі. Падчас распаду СССР спыніла існаваньне, але была адроджаная ў 2007 годзе.

Хуткія факты Заснаваны, Месцазнаходжаньне ...
Remove ads

Гісторыя

Назва клуба паходзіць ад кампаніі па вытворчасьці радыёпрыймачоў VEF, якая стварыла баскетбольны клюб у 1958 годзе. У пачатку зь легендарным Алфрэдсам Краўклісам у якасьці галоўнага трэнэра і такімі гульцамі, як то Цэзарс Озэрс, Ольгертс Юргенсанс, Бруна Дрэйк, Юрыс Калніньш, Эдмундс Добэліс, Юрыс Мэрксанс, Вісвалдыс Эглітыс ды іншыя, ВЭФ неўзабаве пачаў спаборнічаць у чэмпіянаце СССР. У тыя часы Латвія была эталёнам у савецкім і эўрапейскім баскетболе. ВЭФ заняў трэцяе месца ў вельмі канкурэнтным чэмпіянаце СССР у 1960 годзе. Зорны гулец каманды Цэзарс Озэрс трапіў у нацыянальную зборную СССР.

Thumb
Брэндаваны аўтобус клюбу.

У 1969 годзе каманда апусьцілася ў другі дывізіён савецкай лігі, і ёй спатрэбіўся некаторы час на аднаўленьне. Толькі ў 1977 годзе каманда вярнулася ў элітны дывізіён чэмпіянату пад кіраўніцтвам легендарнага гульца Валдыса Валтэрса. Гэты баскетбаліст быў сапраўднай супэрзоркай, зьяўляючыся гульцом стартавага складу зборнай СССР, якая здабыла перамогу на чэмпіянаце сьвету 1982 году і здабыла перамогу на Эўрабаскеце ў 1981 і 1985 годзе, пры гэтым Валтэрс быў названы самым каштоўным гульцом турніру 1981 году. Па здабыцьці Латвіяй незалежнасьці каманды была расфармаваная ў 1992 годзе.

Клюб быў адноўлены ў 2007 годзе з Валдысам Валтэрсам у якасьці галоўнага трэнэра. ВЭФ пачаў спаборнічаць у другім дывізіёне Латвійскай лігі і Балтыйскай лігі. Хутка ВЭФ вярнуўся ў эўрапейскія спаборніцтвы, выступаючы ў Кубку выкліку. Таксама ВЭФ узяў удзел у першым рэгулярным сэзоне Адзінай лігі ВТБ. У сэзоне 2018—2019 гадоў каманда далучылася да навастворанай Латвійска-эстонскай баскетбольнай лігі.

Remove ads

Дасягненьні

  • Чэмпіён Латвіі:
    • 2011, 2012, 2013, 2015, 2017, 2019, 2020, 2021, 2022, 2023
    • 2024
  • Пераможца Латвійска-эстонскай баскетбольнай лігі:
    • 2022, 2025
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату СССР:
    • 1960, 1966, 1991
  • Срэбрны прызэр Балтыйскай лігі:
    • 2011

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads