Вагі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вагі
Remove ads

Ва́гі (ад ням. Waage) прылада для ўзважваньня прадметаў, рэчываў або вызначэньня масы цела. Вагі зь місамі на каромысьле называюцца шалямі, прылады для ручнога ўзважваньня кантар або бязьмен.

Thumb
Гандлёвыя вагі маркі Bizerba(de)

Найстарэйшыя вагі, датаваныя V тысячагодзьдзем да нашай эры, знойдзеныя ў Мэсапатаміі[1].

Віды

Thumb
Трактар на вагавым памосьце
  • Вагонныя вагі — дзеля ўзважваньня чыгуначных вагонаў рознай даўжыні і грузападымальнасьці; найчасьцей выкарыстоўваюцца здвоеныя вагі, якія складаюцца з двух усталяваных поруч вагаў, падплятформныя пад’ёмныя мэханізмы якіх далучаныя да аднаго агульнага каромысла.
  • Аўтамабільныя вагі — дзеля ўзважваньня грузавых аўтамабіляў; усталёўваюцца стацыянарна, асноўны пад’ёмны мэханізм іх мантуецца на моцным падмурку, памеры плятформы разьлічаныя на парамэтры грузавых аўтамабіляў.
  • Ваганеткавыя вагі — дзеля ўзважваньня ваганетак. Паводле канструкцыі і ўстаноўкі маюць падабенства з аўтамабільнымі вагамі, адрозьніваюцца тым, што маюць на плятформе прымацаваныя кавалкі рэек і ўсталёўваюцца на рэйкавай каляіне.
  • Канвэерныя вагі — дзеля ўзважваньня грузу, які рухаецца па канвэеры.
  • Лябараторныя вагі — выкарыстоўваюцца дзеля хімічных ды інш. аналізаў рэчываў (вызначэньня вільготнасьці, складу тых ці іншых кампанэнтаў і да т. п.).
  • Гандлёвыя вагі — выкарыстоўваюцца дзеля вызначэньня вартасьці ўзважанага тавару ў гандлёвых кропках.
  • Таварныя вагі — нападлогавыя вагі, якія выкарыстоўваюцца на прамысловых прадпрыемствах, складах, гуртовых базах, у крамах.
Remove ads

Клясыфікацыя

Thumb
Электронныя вагі для ўзважваньня золата

Паводле прынцыпу вымярэньня масы

  • Рычажныя — прынцып дзеяньня заснаваны на ўраўнаважваньні масы грузу з дапамогаю рычагу або сыстэмы рычагоў
  • Электронныя — працуюць на аснове ператварэньня мэханічнага дзеяньня масы груза ў прапарцыйны ёй электрычны сыгнал, які выражаецца лічбавым індэксам значэньня вымеранай масы

Паводле спосабу ўсталяваньня

  • Настольныя — усталёўваюцца на ятку ці стале
  • Падвесныя(uk) — выкарыстоўваюцца на працоўных месцах, дзе іншыя вагі прымяніць складана
  • Перасоўныя (плятформныя) — усталёўваюцца, як правіла, на падлозе ў месцах прыёмкі тавару
  • Стацыянарныя — усталёўваюцца на пастаянным месцы ў спэцыяльным паглыбленьні. Плятформа ваг павінна знаходзіцца на роўнай пляцоўцы, што палягчае працэс узважваньня

Паводле вымяральнага мэханізму

Thumb
Шкальныя вагі для вымярэньня масы чалавека
  • Гірныя — маса тавару вызначаецца шляхам падліку масы гіраў
  • Шкальныя — маса тавару вызначаецца па шкале каромысла ў месцы разьмяшчэньня перасоўных гіраў, якія ўраўнаважваюць груз
  • Шкальна-гірныя — маса тавару вызначаецца па значэньні гіраў, разьмешчаных на гіратрымальніку, і шкале каромысла, па якой перамяшчаецца дзеля ўраўнаважваньня грузу перасоўная гіра
  • Цыфэрблятныя — маса грузу вызначаецца з дапамогаю стрэлкі на шкале цыфэрбляту
  • Цыфэрблятна-гірныя — маса тавару разьлічваецца па суме масы гіраў на таварнай пляцоўцы і паказаньняў шкалы цыфэрбляту
  • Лічбавыя электронныя — значэньне масы здымаецца з экрану, дзе фіксуецца лічбаю індэкс масы, цана тавару за 1 кг і кошт тавару
  • Гідрастатычныя — даюць мажлівасьць выконваць узважваньне ўзору пароды ў вадкасьці (вадзе, этылявым сьпірце).

Паводле спосабу дасягненьня раўнавагі

  • З аўтаматычным ураўнаважваньнем
  • З паўаўтаматычным ураўнаважваньнем
  • Зь неаўтаматычным ураўнаважваньнем

Паводле віду адліковай прылады

  • З аналягавай адліковай прыладай
  • З дыскрэтнай адліковай прыладай
Remove ads

Сымбалізм

Рэлігійны

Вагі выкарыстоўваюцца ў некаторых пантэістычных і монатэістычных рэлігіях. У Фэміды, Юстыцыі або Астрэі яна сымбалізуюць правасудзьдзе. Падобнае значэньне маюць вагі ў бога Кайраса — «удача прыходзіць тым, хто яе заслужыў».

Іншы варыянт сымбалізму вагаў — пасьмяротная ацэнка жыцьця чалавека. Так, на судзе Асырыса вага людзкога сэрца параўноўваецца з вагою пярынкі Маат. Схожым чынам узважвае душу чалавека па сьмерці Рашну ў зораастрызьме, арханёл Міхаіл у хрысьціянстве[2]. У ісламе ў дзень усеагульнага ўваскрасеньня ўсе ўчынкі людзей будуць узважаныя, і па выніках узважваньня ўваскрэслыя трапяць у рай або пекла[3].

Астралягічны

Шалі — адзін з знакаў задыяку, адпавядае пэрыяду з 23 верасьня да 23 кастрычніка. Пазначаецца сымбалем ♎.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads