Вайсковы хаўрус

міжнароднае пагадненьне датычна дзяржаўнай бясьпекі, бакі якога ажыцьцяўляюць узаемную абарону From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вайсковы хаўрус — міжнароднае пагадненьне датычна дзяржаўнай бясьпекі, бакі якога ажыцьцяўляюць узаемную абарону і падтрымку ў выпадку непрадбачанай падзеі[1].

Віды: дамова аб ненападзе, пагадненьне аб супрацы, абарончая дамова[2]; абнародаваны, таемны. У 1870—1916 гадах большасьць вайсковых хаўрусаў была таемнай[3].

Шматбаковыя дзейныя

На 2019 год дзейнічалі наступныя шматбаковыя вайсковыя хаўрусы: Арганізацыя амэрыканскіх дзяржаваў (1948), Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы (1949), Ціхаакіянская дамова аб бясьпецы (1951), Паўднёваатлянтычная прастора міру і супрацы (1986), Эўрапейскі Зьвяз (1999), Шанхайская арганізацыя супрацы (2001) і Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (2003).

Беларусь

Паводле 18-га артыкула Канстытуцыі Беларусі 1994 году, «Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю ... дзяржаву — нэўтральнай»[4]. Аднак 18 верасьня 2003 году ўрад Беларусі стаў удзельнікам Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (Масква, Расея).

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads