Вайсковы аташэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вайско́вы аташэ́ — прадстаўнік вайсковага ведамства пры дыпляматычным прадстаўніцтве дзяржавы, акрэдытаваны пры МЗС краіны знаходжаньня. Адначасна зьяўляецца дарадцам дыпляматычнага прад­стаўніка па вайсковых пытаньнях, карыстаецца прывілеямі й імунітэтам нароўні з дыпляматычным пэрсаналам.

Адным з кірункаў працы вайсковага аташэ зьяўляецца таксама догляд за вайсковымі пахаваньнямі грамадзянаў сваёй дзяржавы.

Часта вайсковы аташэ (або аташэ па пытаньнях абароны) мае штат супрацоўнікаў, які завецца вайсковы аташат. Ён можа ўлучаць ваенна-марскіх, ваенна-паветраных аташэ і іхніх памочнікаў, а таксама іншых акрэдытаваных супрацоўнікаў.

Зазвычай краіны абменьваюцца вайсковымі аташэ адна з адной.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Аташэ
  • Дыпляматычная выведка
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads