Валасянкавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валасянкавыя
Remove ads

Валасянкавыя (па-лацінску: Sylviidae) — шырокае сямейства мошкаедных птушак атраду вераб’інападобных. У шэрагу з драздовымі зьяўляецца найбуйнейшым сямействам атраду. Вельмі блізкае да сямейства тымэліевых, праз што дакладнае вызначэньне відаў у тым ці іншым сямействе прадстаўляецца складаным. Некаторыя навукоўцы аб’ядноўвалі валасянкавых з каролікавымі (Regulidae) і камараловымі (Polioptilidae).

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...

У валасянкавых тонкая дзюба, а апярэньне, як правіла, шэрага, карычневага ці аліўнага колеру. Абодва полы афарбаваныя аднолькава. Усе валасянкавыя дужа маленькія і харчуюцца чэлясаногімі і ягадамі. Многія віды валасянкавых добра адрозьніваюцца паводле гукавых сыгналаў. Для пражываньня аддаюць перавагу густой вэгетацыі. Агняздоўваюцца невысока ад зямлі ці на зямлі ў лясных і паўадкрытых ляндшафтах (некаторыя валасянкавыя схільныя да вадаёмаў).

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Валасянкавыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads