Валока

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вало́ка — старажытная (XVI-XIX стст.) адзінка вымярэньня плошчы зямельных участкаў. 1 валока роўная 20 дзесяцінам ці 21,36 гектарам. Валокамі павінны былі абмярацца зямельныя падзелы ў адпаведнасьці з «Уставай на валокі», выдадзенай Жыгімонтам II Аўгустам у красавіку 1557 г. Плошча валокі павінна была мець форму чатырохкутніка й падзяляцца на 3 палі для трохпольнага севазвароту.

Валока - 21,36 га = 213600 м². Морг = 1/30 валокі зямлі = 7120 м². Моргі дзялілісь на шнуры, прэнты й прэнцікі. Морг = 3 кв. шнурам. Шнур = 100 кв. прэнтам = 2373,3 м², кв. прэнт = 100 кв. прэнцікам = 23,733 м², кв. прэнцік = 0,23733 м². 1 прэнцік = 0,4872 м.[1]

Remove ads

Крыніцы

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads