Валянцін Тарас
беларускі паэт, публіцыст, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Тарас (9 лютага 1930, Менск — 13 лютага 2009, Менск) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык.
Біяграфія
Валянцін Тарас нарадзіўся 9 лютага 1930 году ў сям’і мастака. Падчас вайны, калі яму было 13 гадоў, пайшоў у партызаны. У 1955 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 1955 па 1962 год працаваў у рэдакцыі газэты «Зьвязда», з 1964 да 1967 году быў рэдактарам аддзелу прозы ў часопісе «Нёман». У 1968 годзе пад ціскам КГБ быў звольнены з працы.[1]
Валяніцін Тарас зьяўляўся сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1997 году).
Remove ads
Бібліяграфія
Кнігі паэзіі:
- «Две тетради»;
- «Пазыцыя»;
- «Колеры» (1995) і іншыя.
Проза:
- «Прощальные костры»;
- «Дань времени».
Мэмуары:
- «На высьпе ўспамінаў».
Пераклады:
- раман «Восень патрыярха» Габрыеля Гарсія Маркеса на расейскую мову сумесна з Карласам Шэрманам;
- «Доўгая дарога дадому» Васіля Быкава на расейскую мову.
Артыкулы Вялянціна Тараса друкаваліся ў газэтах «Народная Воля», «Имя», «Белорусская газета», «Наша Ніва», у бюлетэні «Правы чалавека».
Remove ads
«Доўгая дарога дадому»
Перакласьці сваю кнігу мэмуараў «Доўгая дарога дадому» Васіль Быкаў даверыў менавіта Валянціну Тарасу.[2]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads