Вандалізм

наўмыснае і бессэнсоўнае зьнішчэньне культурных і матэрыяльных каштоўнасьцяў From Wikipedia, the free encyclopedia

Вандалізм
Remove ads

Вандалізм — наўмыснае і бессэнсоўнае зьнішчэньне культурных і матэрыяльных каштоўнасьцяў. Асобаў, якія ўчыняюць такія дзеяньні, завуць вандаламі.

Thumb
Племя вандалаў рабуе Рым

Гісторыя

Дадзенае значэньне зьвязана з гісторыяй узьнікненьня гэтага тэрміну, якое ўзыходзіць да ўсходне-германскага племя вандалаў, якія сапраўды разрабавалі ў чэрвені 455 году Рым. Хоць вандалы хутчэй рабавалі і вывозілі каштоўнасьці, чым зьнішчалі іх (у хроніках адсутнічаюць згадкі пра нейкія асаблівыя бедзтвы «вечнага гораду»). За вандаламі замацавалася слава дзікіх і бескультурных «барбараў», што, магчыма, зьвязана з жорсткім перасьледам каталіцкага духавенства і разбурэньнем каталіцкіх цэркваў у Вандальскім каралеўстве ў паўночнай Афрыцы.

Remove ads

Адказнасьць за вандалізм паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь

  • У адпаведнасьці з артыкуламі 345[1] Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасьць у форме штрафа або пазбаўленьня волі да трох гадоў.
  • У адпаведнасьці з артыкуламі 346[2] Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасьць у форме выпраўленчых працащ, штрафа або арышту на тэрмін да шасьці месяцаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads