Ванкувэр (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ванкувэр (па-ангельску: Vancouver Island) — востраў, разьмешчаны на заходнім узьбярэжжы Канады ў правінцыі Брытанская Калумбія. Амываецца Ціхім акіянам на захадзе, пралівам Хуан-дэ-Фука (анг. Strait of Juan de Fuca) на поўдні і пралівам Джорджыя (анг. Strait of Georgia) на ўсходзе.
Прыгажосьць і веліч рознабаковай прыроды вострава дзівіла ўсіх падарожнікаў, пачынаючы з капітана Кука, які першы высадзіўся на тутэйшых берагох у 1778 годзе.
У 2005 годзе насельніцтва вострава складала прыблізна 723 000 чалавек. Найбуйнейшым горадам зьяўляецца Вікторыя, сталіца Брытанскай Калумбіі, разьмешчаная на паўднёва-ўсходнім канцы вострава. Акрамя Вікторыі, да ліку асноўных па насельніцтве гарадоў адносяцца Нанаймо (анг. Nanaimo), Данкан (анг. Duncan), Порт-Альбэрні (анг. Port Alberni), Кортні (анг. Courtenay), Кэмпбэл-Рывэр (анг. Campbell River), а ў паўночнай частцы вострава — Порт-Гардзі (анг. Port Hardy) і Порт Макніл (анг. Port McNeill).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Ванкувэр (востраў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Vancouver Island Tourist Guide (анг.) — турыстычны даведнік вострава
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads