Вапна
матэрыял, аксыд ці гідраксыд кальцу From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ва́пна[1][2][3] — матэрыял, які атрымліваецца шляхам абпалу (не да расплаву) карбанатных горных парод (вапнякоў, крэйды — пераважна СаСО3), якія пры награваньні распадаюцца да аксыдаў. Па хімічным складзе яна амаль цалкам складаецца з вольных аксыдаў кальца й магна зь пераважным утрыманьнем СаО. Ужываецца ў будаўніцтве[4], а таксама для атрыманьня розных хімічных рэчываў, некаторыя зь якіх таксама носяць назву «вапна».

У залежнасьці ад тыпу пароды, зь якой выраблена вапна, яна можа быць кальцавай, магнэзыяльнай альбо далямітавай. Таксама такі матэрыял прынята падзяляць на вапну сярэдняга, хуткага ці павольнага гашэньня[5][6].
Вапну ня варта блытаць з гіпсам, які складаецца пераважна з сульфату кальца (СаSО4).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads