Варайская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варайская мова, таксама вінарайская мова, мова самар-лійтэ, саманазва — Варай-варай — мова, якая выкарыстоўваецца ў філіпінскіх правінцыях Самар, Паўночны Самар, Усходні Самар, Лейтэ (усход) і Біліран.
Група варайскіх моваў складаецца з варайскай, варай сарсагон і масбатэ сарсагон. Варай сарсагон і масбатэ сарсагон называюць моваю бісакол, паколькі яны знаходзяцца паміж мовамі вісаян ды бікаляна. Усе варайскія мовы належаць да бісайскіх моваў, блізкія да сэбуанскае мовы і яшчэ больш да хілігайнонскай ды мовы масбатэньё.
Remove ads
Граматыка
Займеньнікі
Сынтаксычная зьвязка
У варайскай мове, як і ў іншых філіпінскіх, няма аналягу сынтаксычнае зьвязкі, падобнай да дзеяслова «быць» у большасьці індаэўрапейскіх моваў. У тагальскай мове, напрыклад, фраза «Siya ay maganda» (яна прыгожая) утрымлівае слова ay, якое ня ёсьць зьвязкаю ў вышэйзгаданым сэнсе між прэдыкатам maganda (прыгожы) і суб’ектам Siya (ён або яна), а хутчэй як маркер інвэрсыі прапазыцыі.
У варайскай мове выраз «Яна прыгожая» перадаецца як «Mahusay hiya» або часам як «Mahusay iton hiya» (iton — пэўны артыкль для hiya, «яна»), паколькі ў варайскай адсутныя як зьвязка цяперашняга часу, так і маркер інвэрсыі.
Дзеяслоў «быць» выкарыстоўваецца ў шэрагу выпадкаў, але значна радзей, чым у індаэўрапейскіх мовах:
- Makuri maging estudyante. (Цяжка быць студэнтам)
- Ako it magiging presidente! (Я буду прэзыдэнтам!)
- Ako an naging presidente. (Я стаў прэзыдэнтам)
Пытальныя словы
Дыялект лейтэ
Дыялект самар
Remove ads
Асаблівасьці артаграфіі
Хоць Акадэмія мовы Вісаян Самар і Лейтэ (якая ўжо спыніла існаваньне) распрацавала і рэкамэндавала стандартную артаграфію, яна не атрымала шырокага распаўсюду, і дагэтуль афіцыйнага агульнапрынятага правапісу варайскае мовы не існуе. Па сутнасьці, могуць існаваць два напісаньні аднаго й таго ж слова (яны зазвычай абмяжоўваюцца толькі адрозьненьнямі ў галосных), такіх, як
- diri ці dire («не»)
- hira ці hera («ім»)
- maopay ці maupay («добра»)
- guinhatag ці ginhatag («даў»)
- direcho ці diritso («проста наперад»)
- ciudad ці syudad («места»)
- espejo ці espeho («люстэрка»)
Remove ads
Выкарыстаньне
Варай-варай — адна з 10 афіцыйна прызнаных рэгіянальных моваў на Філіпінах і выкарыстоўваецца ў мясцовых органах улады. На ёй размаўляюць на ўсіх астравох, асабліва ў рэгіёне ўсходніх Вісайскіх астравоў. Таксама мова ўжываецца ў асобных частках вострава Мінданао, Масбатэ, Сарсагон і Манілі, куды варайцы мігравалі. Існуе таксама вельмі нязначная колькасьць філіпінцаў за мяжой, асабліва ў Злучаных Штатах, якія карыстаюцца гэтай мовай. Варайская мова шырока ўжываецца ў СМІ, асабліва на радыё і тэлебачаньні. Аднак для друку гэтую мову выкарыстоўваюць даволі рэдка, таму што большасьць рэгіянальных газэтаў выходзіць ангельскаю моваю. Мова таксама выкарыстоўваецца ў эўхарыстыйнай урачыстасьці або сьвятых месах у Рымска-каталіцкай царкве ў рэгіёне. Таксама даступныя Бібліі, апублікаваныя варайскаю моваю.
Гукі
Варайская мова мае 16 зычных: /p, t, k, b, d, ɡ, m, n, ŋ, s, h, w, l, ɾ, j/. Тры асноўныя галосныя :a [a], i [ɛ ~ i] ды u [o ~ ʊ].
Лікі
Для лічбаў ад 1 да 10 выкарыстоўваюцца ўласныя назвы. З 11 пачынаецца выкарыстаньне гішпанскіх назоваў, а ўласнаварайскія цяпер практычна не выкарыстоўваюцца большасьцю носьбітаў (за выняткам кшталту gatus для 100 і yukot для 1000).
Некаторыя словы і фразы
- Добрай раніцы (дню/поўдню/вечару): Maupay nga aga (udto/kulop/gab-i)
- Вы разумееце варайскую мову?: Nakakaintindi/Nasabut ka hin Winaray? (hin ці hiton)
- Дзякую: Salamat
- Я цябе кахаю: Hinihigugma ko ikaw ці Ginhihigugma ko ikaw ці Pina-ura ta ikaw
- Мне ўсё адно: «Baga saho» ці «Waray ko labot» ці baga labot ko
- Адкуль вы? : Taga diin ka? ці Taga nga-in ka? ці Taga ha-in ka?
- Колькі гэта каштуе? : Tag pira ini?
- Я не разумею: Diri ako nakakaintindi
- Я ня ведаю: Diri ako maaram ці Ambot
- Што: Ano
- Хто: Hin-o
- Дзе: Hain
- Калі (будучыня): San-o
- Калі (мінулае): Kakan-o
- Чаму: Kay-ano
- Як: Gin-aano?
- Так: Oo
- Не: Dire ці Diri
- Там: Adto ці Didto ці Ngad-to
- Тут: Didi ці Nganhi
- Перад або сьпераду: Atubang ці Atubanganor «Atbang»
- Ноч: Gab-i
- Дзень: Adlaw
- Нічога: Waray
- Добра: Maupay
- Хлопец: Lalaki
- Дзяўчына: Babayi
- Хто вы такі?: Hin-o ka?
- Я сябар: Sangkay ak.
- Я тут заблукаў: Nawawara ak didi.
- Мажліва: Kunta ці Bangin
Іншыя тыповыя словы
- Прыгожы — mahusay
- Брыдкі — Mapurot/maraksot
- Стол — Lamesa
- Лыжка — kutsara
- Відэлец — tinidor
- Адчынена — abrihi/abrido
- Адкрывачка слоікаў — abridor
Тэхнічныя тэрміны
- Сталь — puthaw
- Машына — awto / sarakyan
- Лятак — edro / eroplano
- Аэрапорт — lupadan
Астранамічныя тэрміны
- Зямля — kalibutan
- Месяц — bulan
- Сонца — adlaw
- Зорка — bituon
Прыродныя тэрміны
- Вецер — hangin
- Агонь — kalayo
- Зямля — tuna
- Вада — lawod/tubig
- Прырода — libong
- Гара — bukid
- Мора — dagat
- Акіян — kalawdan
- Востраў — puro/isla
- Архіпэляг — kapuruan
- Рака — salug
- Возера — danaw
Часткі дому
- Дом — balay
- Пакой — kwarto/sulod
- Ложак — sulod-katurugan
- Кухня — kusina
- Летняя кухня — abuhan
- Сталоўка — kaunan
- Ванна — kubeta/kasilyas/karigu-an
Сям’я
- Бацькі (адз. лік) — tigurang/kag-anak
- Бацька — amay/tatay/papa
- Маці — iroy/nanay/mama
- Сын / дачка — anak
- Брат — bugto nga lalaki
- Сястра — bugto nga babayi
- Бабуля — lola
- Дзядуля — apoy/lolo
- Стрыечны брат — patod
- Пляменьнік / пляменьніца — umangkon
- Усыноўлены — umagad
- Зводны брат — bayaw
- Зводная сястра — hipag (female)
- Айчым/мачыха — ugangan
- Найстарэйшае дзіцё — suhag
- Наймалодшае дзіцё — puto
Мода
- Джынсы — saruwal
- Вопратка — bado / duros
- Пас — paha
Ежа
- Хлеб — tinapay
- Рыс — kan-on
- Стравы — sura
- Кава — kape
- Воцат — suoy
Жывёлы
- Сабака — ayam/ido
- Кот — uding'/misay
- Пацук — yatut
- Кракадзіл — buaya
- Птушка — tamsi
- Зьмяя — halas
- Водны буйвал — karabaw
- Краб — masag
- Амар — tapusok
Remove ads
Літаратура
- Dictionary English Waray-Waray/Tagalog (2005) by Tomas A. Abuyen, National Book Store, 494 pp., ISBN 971-08-6529-3.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads