Васіліса Марзалюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васілі́са Алякса́ндраўна Марзалю́к (нар. 23 чэрвеня 1987, Лагойск) —— беларуская спартсмэнка-барэц вольнага стылю, чэмпіёнка Эўрапейскіх гульняў, шматразовая прызэрка чэмпіянатаў Эўропы і сьвету.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 2005 годзе здабыла бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы. У 2006 годзе была дыскваліфікаваная на два гады за ўжываньне забароненых прэпаратаў. У 2011 годзе стала срэбранай прызэркаю чэмпіянату Эўропы і бронзавай прызэркаю чэмпіянату сьвету.
У 2012 годзе здабыла бронзавы мэдаль чэмпіянату сьвету, але на Алімпійскіх гульнях 2012 году стала толькі 5-й. У 2013 годзе здабыла бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы. У 2015 годзе стала чэмпіёнкаю Эўрапейскіх гульняў.
У верасьні 2015 году стала бронзавай прызэркаю чэмпіянату сьвету ў Лас-Вегасе і здабыла ліцэнзію для Беларусі на Алімпійскія гульні 2016 году.
На Алімпіядзе ў Бразыліі, выступаючы ў катэгорыі да 75 кг, заняла 4-е месца.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads