Ватару Энда

японскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ватару Энда
Remove ads

Ватару Энда (па-японску: 遠藤 航; нар. 9 лютага 1993 году) — японскі футбаліст, абарончы паўабаронца ангельскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Японіі. Апошнім часам выконвае абавязкі капітана зборнай.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Энда пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Сёнан Бэльмарэ». Нават калі каманда была вымушаная сысьці з найвышэйшага дывізіёну ў 2013 годзе, Энда застаўся ў клюбе і дапамог яму вярнуцца на элітны ўзровень. Пасьля сэзону 2015 году, падчас якога гулец атрымаў досьвед выступаў у нацыянальнай зборнай, паўабаронца быў запрошаны ў моцны клюб «Урава Рэд Даймандс». Гулец адразу замацаваўся ў пачатковым складзе каманды, зьявіўшыся ў абодвух матчаў азіяцкай Лігі чэмпіёнаў 2017 году, дзе японскі клюб здабыў другі тытул у гісторыі.

У 2018 годзе ён далучыўся да бэльгійскага «Сінт-Тройдэна», а затым быў аддадзены ў арэнду нямецкаму «Штутгарту» ў 2019 годзе. У красавіку 2020 году японец склаў кантракт з «Штутгартам», а 26 лістапада таго ж году падоўжыў угоду з клюбам да чэрвеня 2024 году[2]. У сэзоне 2022—2023 гадоў быў капітанам клюбу. У жніўні 2023 году Энда быў выкуплены «Лівэрпулам» за 16 млн фунтаў стэрлінгаў[3], стаўшы другім японцам у гісторыю клюба пасьля Такумі Мінаміна[4]. Ужо на наступны дзень пасьля гэтага паўабаронца дэбютаваў у складзе «чырвоных» у матчы супраць «Борнмуту», зьявіўшыся на пляцоўцы на 63 хвіліне[5].

Міжнародная

Дэбютаваў у складзе зборнай Японіі 2 жніўня 2015 году ў матчы супраць зборнай КНДР. У чэрвені 2023 году быў абраны капітанам нацыянальнай каманды[6].

Remove ads

Дасягненьні

«Урава Рэд Даймандс»:

  • Кубак Джэй-лігі: 2016
  • Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2017

«Лівэрпул»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads