Вашынгтон Шырлі
адмірал брытанскага флёту, астраном From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вашынгтон Шырлі, пяты граф Фэрэрс (па-ангельску: Washington Shirley, 5th Earl Ferrers; 26 траўня 1722 — 1 кастрычніка 1778) — брытанскі вайскова-марскі афіцэр, масон, пэр і астраном-аматар.
Шырлі быў другім сынам Лорэнса Шырлі (Laurence Shirley), які ў сваю чаргу быў чацьвёртым сынам Рычарда Шырлі, першага графа Фэрэрс) і яго жонкі Ганны. Каля 1738 году ён далучыўся да вайскова-марскога флёту Ангельшчыны і пад канец 1741 году даслужыўся да званьня другога лейтэнанта, пад канец 1746 году — да званьня першага лейтэнанта, і далей, да віцэ-адмірала ў 1775 годзе.
Праз два тыдні пасьля казьні яго брата, у 1760 годзе, Шырлі заняў яго месца ў Палацы лордаў і стаў новым графам Фэрэрс. Георг III дараваў яму маёнтак, раней адабраны ў брата.
Вашынгтон захапляўся астраноміяй, ён меў уласны плянэтарый[4]. У 1761 годзе ён быў абраны ў Каралеўскае таварыства за сваю працу аб назіраньнях за праходжаньнем Вэнэры. Джозэф Райт адлюстраваў яго на карціне «Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы» (самая левая фігура)[4].
Праз тое, што ў Вашынгтона і яго жонкі Ганны не было дзяцей, у 1778 годзе пасьля ягонай сьмерці тытул перайшоў да яго малодшага брата[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads