Вашынгтон (штат)
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вашынгто́н (па-ангельску: Washington; абазначэньне WA) — штат на паўночным захадзе ЗША, 42-і штат у складзе саюзу. Сталіца — Алімпія, найбуйнейшы горад — Сіэтл. Насельніцтва — каля 7 млн чалавек (2014)[1]. У пазьбяганьне блытаніны са сталіцай назоў той звычайна суправаджаюць скаротам DC (што азначае «Акруга Калюмбія»), а да назову штата дадаюць слова «штат». Афіцыйная мянушка — «Вечназялёны штат».
Remove ads
Геаграфія
На поўначы штат Вашынгтон мяжуе з канадзкай правінцыяй Брытанская Калумбія, на ўсходзе — са штатам Айдага, на поўдні — са штатам Арэгон. На захадзе ён амываецца водамі Ціхага акіяна. Агульная плошча складае 184 824 км² (18-е месца ў ЗША), зь іх на сушу прыходзіцца 172 587 км².
Гісторыя
Да прышэсьця на заходняе ўзьбярэжжа эўрапейцаў тэрыторыя цяперашняга Вашынгтону была заселеная шматлікімі індзейскімі плямёнамі, якія прамышлялі рыбалоўствам і паляваньнем на кітоў. Першым эўрапейцам, чыё зьяўленьне на гэтай тэрыторыі было зафіксавана ў хроніках, быў гішпанскі капітан Бруна дэ Эсэта, які прыбыў сюды ў 1775 годзе ў разьдзеле эскадры з двух караблёў. У 1778 годзе брытанскі капітан Джэймс Кук праплываў у вусьце праліва Хуан дэ Фуку, але ўпершыню пралівы, які падзяляюць цяпер штат Вашынгтон і Брытанскую Калюмбію, былі дасьледаваныя ў 1789 годзе экспэдыцыяй капітана Чарлза Барклі. У пачатку 1790-х дасьледаваньні працягнулі гішпанскія капітаны Мануэль Кімпэр і Франсыска Эліса, а таксама брытанец Джордж Ванкувэр. У 1792 годзе капітан Робэрт Грэй адкрыў вусьце ракі Калюмбія.
У 1819 Гішпанія адмовілася ад сваіх дамаганьняў на тэрыторыю цяперашняга штату на карысьць ЗША. З гэтага часу тэрыторыя стала прадметам спрэчкі паміж ЗША і Вялікабрытаніяй. Спрэчка вырашылася на карысьць ЗША 15 чэрвеня 1846 году, калі была складзеная Арэгонская дамова.
11 лістапада 1889 году Вашынгтон стаў 42-м штатам у складзе ЗША.
Remove ads
Эканоміка
У 2003 ВУП штату Вашынгтон склаў $244 млрд (11-е месца ў ЗША). Тут разьмяшчаюцца прадпрыемствы такіх карпарацыяў, як «Боінг» і «Майкрасофт».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads