Венскі гурток
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Венскі гурток (па-нямецку: Wiener Kreis) — назва гуртку, які быў створаны ў месьце Вена, Аўстрыя. Яго ўдзельнікі былі работнікамі і вучнямі Венскага ўнівэрсытэту. Гэта гурток, у якім былі распрацаваны асновы лягічнага пазытывізму, утварыўся ў 1922 годзе вакол аўстрыйскага фізыка М. Шліка (пераемніка Э. Маха на катэдры філязофіі Венскага ўнівэрсытэту). У Венскі гурток ўваходзілі: О. Нейрат, Х. Хан, Ф. Вейсман, К. Гёдэль, Ф. Каўфман, В. Крафт, Г. Фейгль і іншыя. Венскі гурток часта наведвалі Ф. Франк, К. Гемпэль, пазьней А. Аер. У 1926 у Венскі гурток быў запрошаны Р. Карнап.

Асноўнай ідэяй Венскага гуртка было засяроджаньне на лягічным аналізе мовы навукі, прычым у якасьці сродку аналізу вылучаецца апарат матэматычнай лёгікі. Такім чынам, у Венскім гуртку адбываецца зьліцьцё пазытывізму з рознымі плынямі ў філязофіі матэматыкі (лягіцызмам): члены Венскага гуртка паспрабавалі злучыць мэтад верыфікацыі з мэтадам лягічнага аналізу і стварыць на гэтай аснове адзіную уніфікаваную навуку[1], якая ахоплівае як прыродазнаўчыя, так і гуманітарныя веды. У 1929 быў апублікаваны праграмны дакумент Венскага гуртка "Навуковае разуменьне сьвету. Венскі гурток". Да 1930 (на 7-м міжнародным кангрэсе філязофіі ў Оксфардзе) адбываецца афіцыйнае афармленьне Венскага гуртка і ўсталяваньне арганізацыйных і ідэалягічных сувязяў зь іншымі школамі, групамі і плынямі: Бэрлінскім таварыствам эмпірычнай філязофіі; Львоўска-варшаўскай школай; Кембрыцкімі аналітыкамі (Англія); Упсальскай школай (Швэцыя); Мюнстэрскай лягістычнай школай, а таксама з асобнымі філёзафамі. Венскі гурток выпускае спэцыяльны часопіс "Erkenntnis" (1930-39), праводзіць шэраг кангрэсаў (1-ы - 1929, Прага, 2-і - 1930, Кёнігсбэрг, 3-і - 1934, Прага, 4-ы- 1935, Парыж, 5 - ы - 1936, Капэнгаген, 6-ы - 1937, Парыж, 7-ы - 1938, Кембрыдж, Вялікабрытанія, 8-ы - 1939, Кембрыдж, ЗША) і канфэрэнцый; яго члены актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх міжнародных сымпозіумах. З 1938 выходзіць "Міжнародная энцыкляпэдыя уніфікаванай навукі" і "Бібліятэка сэрыі уніфікаванай навукі". У пачатку 2-й сусьветнай вайны Венскі гурток спыніў сваё існаваньне.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads