Верас
від расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ве́рас (Calluna) — манатыпны род расьлін сямейства верасовых. Адзіны від — Ве́рас звыча́йны (Callúna vulgáris).
Remove ads
Іншыя назвы
Верас, верас звычайны[1], вераст[2][3], верус барвінкі, вржос, вржост[4][5], веряс[6][7].
Агульныя зьвесткі

Вядомы 1 від — Верас звычайны (Calluna vulgaris), пашыраны ў Эўразіі, Паўднёвай Афрыцы, Амэрыцы. У Беларусі трапляецца часта па ўсёй тэррыторыі. Расьце на пяшчаных мясьцінах у хваёвых барах, на выгарынах і мохавых балотах, утварае вялікія зараснікі — верасоўнікі, альбо верасавішчы.
Вызнае тып лесу — хвойнік верасовы. Квітнее ў ліпені-верасьні. Лекавая расьліна (мачагонны, вяжучы, зьлёгку снатворны й супакойны сродак). Мае ў сабе дубільнікі, гліказіды, смалу, крухмал. Выкарыстоўваюць верхавінкі галінак зь лісьцем і кветкамі (зьбіраюць у канцы ліпеня-жніўні). Летне-восеньскі меданос, дае багаты нэктар, мёд зь яго цёмны, даўкі й гаркаваты. Таксама зьяўляецца дэкаратыўнай расьлінай — ідзе на стварэньне зімовых букетаў.[8]
Remove ads
Вонкавае апісаньне
Куст галінасты з моцных пахам. Сьцяблы з чырнавата-бурай карой, вышынёй 30—100 см. Лісьце дробнае, сядзячае, кароткарыса-ланцэтнае, амаль трохграннае, зьверху тупаватае, каля асновы трэлкападобнае, разьмешчана накшталт чарапіцы ў 4 рады; новыя парасткі выходзяць з пазухі больш буйнога ліста, які сядзіць на месцы леташняга парастка. Кветкі дробныя, дзьвюхполыя, правільныя, званочкавыя, бэзава-ружовыя, зрэдку белыя на кароткіх адхіленых пазушных кветаножках, у аднабокіх гронкападобных суквецьцях. Плод — пушыстая чатырохгранная каробачка. На смак расьліна горкая, даўкая.[8]
Выкарыстаньне
Дэкаратыўная, лекавая (мачагонны, патагонны, процізапаленчы, вяжучы, зьлёгку снатворны і заспакаяльны сродак), тэхнічная (мае дубільнікі, гліказіды, смалу, крухмал), кармавая і меданосная (дае г. зв. «верасовы мёд») расьліна.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads