Вера Кляйнміхель

расейская графіня From Wikipedia, the free encyclopedia

Вера Кляйнміхель
Remove ads

Ве́ра Ўладзі́мераўна Кляйнмі́хель (па-расейску: Вера Владимировна Клейнмихель; 12 жніўня [ст. ст. 31 ліпеня] 1877, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 3 сьнежня 1948, Парыж, Францыя), у першым шлюбе Джамбакурыян-Арбэліяні(ka), у другім шлюбе Шабека — фрэйліна імпэратарскага двара, графіня, княгіня. Памешчыца Гарадзенскай і Курскай губэрняў[1].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Унучка міністра шляхоў зносінаў Расейскае імпэрыі П. А. Кляйнміхеля, дачка генэрал-маёра Ўладзімера Кляйнміхеля(ru).

У 1895 року на сваё 18-годзьдзе атрымала ў падарунак ад бацькі маёнтак у Пружане Гарадзенскай губэрні. Новая гаспадыня ў сядзібе не пражывала, перадаўшы кіраваньне ёй аканому і наведваючыся час ад часу (у прыватнасьці, мешкала тут улетку 1904—1907 рокаў). Валодала таксама фальваркам Шыдлоўшчына непадалёк ад Пружаны[2].

У 1900 року выйшла замуж за князя Дзьмітрыя Іванавіча Джамбакурыяна-Арбэліяні, палкоўніка Кавалергардзкага палку імпэратаркі Марыі Фёдараўны[3]. У 1909 року ў яе гонар названы гатунак ружаў «Princesse Vera Orbelioni», выведзены францускім сэлэкцыянэрам Жазэфам Шварцам[4]. Пасьля кастрычніцкага перавароту эмігравала ў Францыю, пружанскі маёнтак здала ў арэнду павятоваму староству. Зь Дзьмітрыем Джамбакурыянам-Арбэліяні Вера Кляйнміхель мела дачку Галіну (нарадзілася 5 траўня 1922), якую нарадзіла неўзабаве па сьмерці мужа.

Другім разам выйшла замуж за апошняга гарадзенскага губэрнатара В. М. Шабеку (1864—1943), свайго траюроднага брата. Зь ім мелі дачку Марыю[5].

Абставіны свайго дарэвалюцыйнага жыцьця і эміграцыі занатоўвала ў мэмуарах, выдадзеных у 2009 року разам з успамінамі ейнае маці Кацярыны (у дзявоцтве Мяшчэрскай) кнігай «У ценю царскай кароны». Памерла ў Парыжы 3 сьнежня 1948. Пахаваная на могілках Сэн-Жэнэўеў-дэ-Буа(fr).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads