Вера Церлюкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вера Церлюкевіч (13 кастрычніка 1941 – 31 сьнежня 2000) – беларуская грамадзкая дзяячка і прафсаюзная лідарка.
Нарадзілася ў вёсцы Новы Барок Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласьці. Пасьля чарнобыльскай катастрофы гэты населены пункт зьнік з беларускіх мапаў.
Працавала кранаўшчыцай у ліцейным цэху Менскага трактарнага заводу. Падчас страйку працоўных калектываў, які адбыўся ў кастрычніку 1991 году і «увайшоў у гісторыю Беларусі як самы масавы выступ рабочых у змаганьні за свае палітычныя правы»[1], была адным з галоўных арганізатараў пратэстаў на заводзе. Гэта стала паваротным момантам яе жыцьця.[2]
21 жніўня 1991 года, у апошні дзень жнівеньскага путчу, выступіла з прамовай на мітынгу ў Менску, адзначыўшы важную ролю страйку рабочых у барацьбе за незалежнасьць Беларусі.[3][4]
У другой палове 1990-х актыўна ўдзельнічала ў шэрагу пратэстных акцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі і ў выніку была зволеная з працы і зьведала шматлікія арышты і гвалт з боку праваахоўных органаў.[2][5]
Была сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Беларускага Народнага Фронту.
Памерла 31 сьнежня 2000 году ў Менску пасьля працяглай хваробы. Пахаваная на менскіх Паўночных могілках.[2][6][7][8][9]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads