У Кантакце

From Wikipedia, the free encyclopedia

У Кантакце
Remove ads

«УКантакце» (рас. ВКонтакте) або «ВК» (міжнародная назва VK)— расейская сацыяльная сетка, заснаваная ў 2006 г. Паўлам Дуравым. Першапачаткова прызначалася для студэнтаў і выпускнікоў ВНУ, пазьней — для сувязі з блізкімі.

Хуткія факты Тып, Даступныя мовы ...
Remove ads

Мінуўшчына

Са студзеня 2009 году «ВК» наведвала больш людзей, чым галоўнага канкурэнта ў Расеі — «Одноклассники»[4]. У студзені колькасьць наведнікаў зь Беларусі перавысіла мільён, зь іх 110 тыс. ва ўзросьце звыш 25 гадоў[5]. У лютым налічвала 10 млн карыстальнікаў, 2 млн зь якіх былі зь Беларусі[6]. У ліпені 2010 г. мела 80 млн карыстальнікаў і была найбольш наведванай у Беларусі[7]. У лютым 2011 году штодзённая аўдыторыя сацыяльнай сеткі перавысіла 23 мільёны чалавек.[8] На 2011 г. найбуйнейшая ў Рунэце сацыяльная сетка, трэці паводле папулярнасьці сайт ва Ўкраіне і ў Казахстане, чацьверты — у Беларусі, 42-і — у сьвеце[9]. На 1 сьнежня 2012 г. сетка налічвала звыш 190 млн. улічаных карыстальнікаў, рэкляма падавалася толькі ў расейска- і ўкраінскамоўным выглядзе сайту. У студзені 2014 году аўтар «У Кантакце» Павал Дураў прадаў сваю долю ў кампаніі, а у красавіку 2014 году падаў заяву на звальненьне з пасады Генэральнага дырэктара[10]. 1 красавіка 2016 году зьмяніўся дызайн «У Кантакце»[11]. У 2017 годзе «У Кантакце» заблякаваны ва Ўкраіне[12].

Remove ads

Рэйтынг у Беларусі

У Кантакце займае трэцяе месца паводле папулярнасьці ў Беларусі[13].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads