Волка (прыток Заходняй Бярэзіны)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Во́лка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Нёману). Цячэ ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях. Даўжыня 36 км. Плошча вадазбору 391 км². Выдатак вады ў вусьці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад хутару Рудні Валожынскага раёну, упадае ў Бярэзіну за 7 км ніжэй за вёску Бакштаў. Цячэ Налібоцкай пушчай.

Даліна невыразная. Абалона вузкая, забалочаная, пад лесам і хмызьняком; шырыня 10—15 м, у сярэдняй і ніжняй плыні да 200 м. Рэчышча зьвілістае, разгалінаванае ў сярэдняй плыні, на працягу 5 км ад вытоку каналізаванае; шырыня ў межань у вярхоўі 1—3 м, ніжэй 3—8 м. Берагі стромкія, абрывістыя, невысокія[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads