Вольга Панарына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вольга Панарына
Remove ads

Вольга Юр’еўа Панарына (нарадзілася 16 верасьня 1985, Харкаў) — беларуская раварыстка ўкраінскага паходжаньня, чэмпіёнка сьвету 2011 году. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2011).

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Нарадзілася ...

3 кастрычніка 2011 падчас спаборніцтваў Кубка Беларусі перасягнула нацыянальны рэкорд у гіце на 500 мэтраў зь месца, пераадолеўшы дыстанцыю за 33,168 сэкунды, што на 0,128 сэкунды лепш за сусьветны рэкорд.

5 лістапада 2011 на стартавым этапе Кубка сьвету, які праходзіў на велатрэку «Сары-Арка» ў Астане, у кваліфікацыйным заезьдзе спрынту — гонцы на 200 м з ходу — паўтарыла сусьветны рэкорд 10,793 сэк.

Трэніруецца пад кіраўніцтвам расейскага спэцыяліста Станіслава Салаўёва.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў спрынце (8 месца) і кейрыне (15 месца)[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads