Вольнае Глыбокае
беларуская газэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Во́льнае Глыбо́кае» — беларуская штотыднёвая газэта, выходзіць з 1994 году ў Глыбокім, цяпер выходзіць шточацьвер[1]. Мова выданьня беларуская й расейская. Асьвятляе сучаснае жыцьцё мясцовае супольнасьці, гісторыю Глыбоччыны і рэгіёну. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмэдыі(be)“».

Remove ads
Гісторыя
Пачаткова выданьне зарэгістраванае як орган Глыбоцкае суполкі БНФ. З 1999 году заснавальнік, выдавец і галоўны рэдактар — Уладзімер Скрабатун. Распаўсюджваецца альтэрнатыўнымі шляхамі, па-за афіцыйнаю падпіскаю.[2] Рэдакцыя неаднаразоўва зазнавала перасьлед з боку ўладаў. Гэтак, перад выбарамі 2006 году выданьне пазбавілі права распаўсюджвацца праз афіцыйную падпіску. Менавіта ў часе выбарчае кампаніі 2006 году газэта дасягнула максымальнага накладу — 5000 асобнікаў.
З 2021 году газэта спыніла свой выхад, бо перастала акупацца, калі наклад склаў 900 асобнікаў. Апошні яе нумар выйшаў на каталіцкае Раство ў 2020 годзе[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads