Воск
рэчыва From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Воскі — распаўсюджаныя ў расьлінным і жывёльным сьвеце складаныя этэры вышэйшых тлустых кісьляў і вышэйшых высокамалекулярных сьпіртоў. Вельмі ўстойлівыя, нерастваральныя ў вадзе, але добра растваральныя ў бэнзіне, хляраформе, этэры.

Па паходжаньні воскі можна падзяліць на жывёльны: пчаліны выпрацоўваецца пчоламі; ваўняны (ланалін) засьцерагае воўну і скуру жывёл ад вільгаці, засьмечваньня і высыханьня; спэрмацэт здабываецца з спэрмацэтовага алею кашалётаў; расьлінныя воскі пакрываюць тонкім пластом лісьце, сьцеблы, плады і абараняюць іх ад размочваньня вадой, высыханьня, шкодных мікраарганізмаў, часам у якасьці рэзэрвовых ліпідаў уваходзяць у склад насеньня (г. зв. «алей» жажаба); выкапнёвы воск (азакерыт) складаецца галоўным чынам з гранічных вуглевадародаў.
Пчаліны воск вылучаецца адмысловымі залозамі мёданосных пчол, зь яго пчолы будуюць соты.
Воскі зарэгістраваны ў якасьці харчовых дабавак E901-E903 (выкарыстоўваюцца, напрыклад, для пакрыцьця сыроў).
Remove ads
Глядзіце таксама
- Васкабойня
- Пчаліны воск
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads