Востраў Ушэсьця

From Wikipedia, the free encyclopedia

Востраў Ушэсьця
Remove ads

Востраў Ўшэсьця (па-ангельску: Ascension Island) — частка замежнай тэрыторыі Вялікабрытаніі — Астравы Сьвятой Гэлены, Ушэсьця і Трыстан-да-Куньня. Разьмешчаны востраў Ушэсьця ў паўднёвай частцы Атлянтычнага акіяну, прыкладна на паўдарогі паміж Афрыкай і Паўднёвай Амэрыкай і прыкладна за 700 міляў на паўночны захад ад вострава Сьвятая Гэлена.

Хуткія факты
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Упершыню была адкрытая ў 1501 годзе партугальскім адміралам Жуанам да Нова на шляху ў Індыю. Востраў заставаўся без імя да 1503 году, калі іншы партугалец, Альфонса дэ Альбукерке, у дзень Ушэсьця натыкнуўся на гэты востраў. З прычыны беднасьці прыроды востраў заставаўся незаселеным да ссылкі Напалеона ў 1815 годзе, калі на ёй Вялікабрытанія разьмясьціла гарнізон колькасьцю 150 чалавек для прадухіленьня магчымых уцёкаў Напалеона. Акрамя таго, Вялікабрытанія не жадала, каб Францыя выкарыстала востраў у сваіх мэтах. Пасьля сьмерці Напалеона ў 1821 годзе мала што зьмянілася на востраве да канца XIX стагодзьдзя, пакуль не было вынайдзена радыё.

Remove ads

Палітыка

У 1922 годзе востраў перайшоў пад юрысдыкцыю Вострава Сьвятой Гэлены. У сапраўднасьці да 1964 году востраў Ушэсьця знаходзіўся пад кіраваньнем мэнэджара кампаніі «Кейбл Энд Вайрэлес».

Геаграфія

Маленькі востраў вульканічнага паходжаньня. На востраве пражывае вялікая колькасьць марскіх чарапах і марскіх ластавак.

Эканоміка

У пачатку XX стагодзьдзя кампанія «Кейбл Энд Вайрэлес» пабудавала на востраве радыёрэлейную станцыю. Дадзеная станцыя забяспечвала каналы сувязі паміж Афрыкай, Паўднёвай Амэрыкай і Вялікабрытаніяй.

У 1942 годзе ЗША пабудавалі на востраве базу ВПС, а затым у 1957 годзе станцыю радыёэлектроннага сачэньня, а НАСА ў 1965 годзе — пускавую пляцоўку для праекту Апалён, у 1966 годзе — стартавую пляцоўку для вынасу на арбіту штучных спадарожнікаў Зямлі. У часе фолклэндзкага канфлікту востраў атрымаў дадатковы штуршок да разьвіцьця.

Remove ads

Дэмаграфія

Колькасьць насельніцтва — каля 1100 чалавек.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads