Выбары ў Бундэстаг 2017 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выбары ў Бундэстаг Нямеччыны былі праведзены 24 верасьня 2017 году[1]. На іх былі абраныя 709 паслоў 19-га Бундэстагу[2].
Remove ads
Падзеі пасьля выбараў 2013 году
Пасьля апошніх выбараў 2013 году была сфармавана «вялікая» кааліцыя з блёку ХДС/ХСС і СДПН. Ангела Мэркель заняла пасаду кацлера, а Зыгмар Габрыель намесьніка старшыні ўраду. Свабодная дэмакратычная партыя — былы партнэр ХДС/ХСС па кааліцыі, ня здолела пераадолець 5-працэнтны бар’ер і прайсьці ў Бундэстаг[3].
Парадак выбараў
Нямецкая выбары зьяўляюцца ўсенародным галасаваньнем. У ім прымаюць удзел усе грамадзяне Нямеччыны, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў (г. зн. паўналетнія). Кожны выбаршчык мае два галасы. Адзін голас аддаецца за асобу, другі голас грамадзянін аддае за сьпіс людзей, якіх вылучае кожная партыя, што ўдзельнічае ў выбарах. У 2017 годзе гэта: ХДС/ХСС, СДПН і г.д. Любы чалавек, які хоча выбрацца ў Бундэстаг павінен сабраць ня менш за 5%. Тыя ж патрабаваньні для партыяў, што ідуць па сьпісах. Ім патрэбна таксама сабраць ня менш за 5% галасоў. Да выбараў Бундэстаг пашырылі да 709 сябраў. Зь якіх 299 чалавек павінна быць выбрана па асобах. Астатнія выбіраюцца па сьпісах.
Remove ads
Вынікі выбараў 2017 году
Будучы ўрад Нямеччыны
Усе партыі атрымалі менш за палову месцаў у Бундэстагу. І гэта значыць, што той хто хоча стаць канцлерам павінен будзе стварыць урад зь іншай партыяй, што будзе выбраная ў Бундэстаг. Усе партыі выключылі стварэньне ўраду з «Альтэрнатывай для Нямеччыны». ХДС / ХСС і Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) выключылі стварэньне ўраду зь Левай. Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПН) і Зялёныя ня выключылі, што ўвойдуць ва ўрад зь Левай. ХДС/ХСС не выключае стварэньня ўраду з Сьв.ДП.
Ангела Мэркель | Мартын Шульц | Сара Вагенкнэхт, Дытмар Барч | Катрын Гёрынг-Экарт, Джэм Эздэмір | Крыстыян Лінднэр | Аліс Вайдэль, Аляксандар Гаўлянд |
ХДС/ХСС | СДПН | Левая | Саюз 90/Зялёныя | СвДП | ВН |
Remove ads
Цікавае
Упершыню ў гісторыі Бундэстагу былі выбраны пасламі ўраджэнцы СССР: Вальдэмар Гэрт і Антон Фрызэн.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads