Высокі друк
спосаб рэльефнага друку From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Высо́кі друк:
Гравюры
У вытворчасьці гравюры высокім друкам завецца тэхналёгія, пры якой паверхню друкарскай формы гравіруюць (выразаюць канаўкі). На паверхню валікам альбо тампонам наносіцца фарба, якая не трапляе ў канаўкі. Да формы прыціскаецца папера, на якой атрымоўваецца адбітак паверхні пакрыты незафарбаванымі лініямі.
Па гэткай тэхналёгіі ствараецца дрэварыт, лінагравюра, гравюра на гіпсе, гравюра на кардоне і цынкагравюра.
Remove ads
Паліграфія
У паліграфіі высокі друк — адзін са спосабаў друку, пры якім адбітак друкуецца з формы, якая мае выступаючыя (друкуючыя) і паглыбленыя (прабельныя) элемэнты. Да пачатку 1990-х найбольш пашыраны спосаб друку кніг, часопісаў і газэт, пры якім тэкст набіраўся зь літар. Разам з афсэтным друкам выкарыстоўваецца для друку паштовых марак з-за сваёй таннасьці.
Remove ads
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads