Вэрдэн (Францыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вэрдэн (Францыя)
Remove ads

Вэрдэ́н (па-француску: Verdun) — горад на поўначы Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Мёз у рэгіёне Гранд-Эст (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Лятарынгія). Насельніцтва складае 17 923 чалавек (2013).

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Горад разьмешчаны на рацэ Мёз. Плошча крыху большая за 31 км². Зь іншымі гарадамі зьвязаны чыгуначным транспартам і аўтадарогамі. Цягнікі прыбываюць на станцыю Вэрдэн.

Гісторыя

У 843 годзе Вэрдэн зьявіўся месцам падпісаньня Вэрдэнскай дамовы, якая пазначыла падзел Франскай імпэрыі Карла Вялікага й які даў пачатак Францыі, Нямеччыне й Італіі. Горад зьяўляўся арэнай грандыёзнай бітвы Першай сусьветнай вайны паміж нямецкай і францускай арміямі ў сярэдзіне 1916 году й быў у выніку моцна разбураны.

6 лютага 1921 году маршалак Юзэф Пілсудзкі надаў гораду ордэн Віртуці Мілітары[3]. Горад быў таксама ўзнагароджаны эстонскім ордэнам Свабоды[4].

Remove ads

Крыніцы

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads