Вюртэмбэрг
колішняе нямецкае дзяржаўнае ўтварэньне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вю́ртэмбэрг (па-нямецку: Württemberg) — гістарычная вобласьць на паўднёвым захадзе Нямеччыны, частка рэгіёну Швабія, цэнтральным горадам якой на працягу працяглага пэрыяду быў Штутгарт. У мінулым — герцагства, затым — каралеўства; зь ліквідацыяй манархіі стаў вольнай народнай дзяржавай у складзе Ваймарскай рэспублікі, якая была скасавана пасьля Другой сусьветнай вайны. З 1952 году — у складзе фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.


Remove ads
Гісторыя
Пачатковы пэрыяд
Уладарны дом Вюртэмбэргаў упершыню зьявіўся на гістарычнай арэне ў XI стагодзьдзі. Першым вядомым прадстаўніком дому быў Конрад I. У XII стагодзьдзі Вюртэмбэргі атрымліваюць тытул графаў.
Пэрыяд герцагства (1495—1806)
У 1495 годзе Вюртэмбэрг атрымлівае статус герцагства.
Пэрыяд каралеўства (1806—1918)
У 1806 годзе Вюртэмбэрг увайшоў у склад Райнскага Зьвязу і атрымаў ад Напалеона I Банапарта статус каралеўства.
З 1806 да 1918 году Вюртэмбэргам кіравалі чатыры каралі:
- Фрыдрых I
- Вільгельм I
- Карл I
- Вільгельм II
Падчас Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 году апошні вюртэмбэрскі кароль Вільгельм II адрокся ад стальцу.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads