Вялікі пакаянны канон

твор сьвятога Андрэя Крыцкага From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялікі Пакаянны Канон — твор сьвятога Андрэя, які быў крыцкім мітрапалітам і аўтарам шматлікіх гімнаў ды канонаў VII-VIII ст.ст.

Хуткія факты Падкляса ад, Частка ад ...
Remove ads

Аўтар

Сьв. Андрэй, які нарадзіўся ў Дамаску, быў манахам манастыра сьв. Гробу Гасподняга ў Ерусаліме, дыяканам у Канстантынопалі, і ўрэшце, япіскупам на Крыце. Быў добра абазнаны ў розных усходніх літургічных ды паэцкіх традыцыях[1].

Зьмест

Вялікі Канон лічыцца «ўнівэрсальным для ўсяго [хрысьціянскага] Ўсходу твор», «містычнай размовай з уласнай душой». Усе дзевяць песень Канону прыводзяць на ўзгадку шматлікія прыклады падзеньня, пакаяньня і даверу да Бога са Старога і Новага Запаветаў. Узгадваецца ўся гісторыя збаўленьня, ад Адама, Абрагама і Майсея, да ахвяры Хрыста на крыжы, гісторыя ўпадкаў ды вернасьці Богу, гісторыя вольнага выбару чалавека ды провіду Божага[1].

Разам з тым Канон служыць «паломніцтвам у сьвет усходняй манаскай містыкі» паказваючы «шлях малітоўнага сузіраньня»[1].

Канон называецца Вялікім, бо зьмяшчае 250 трапароў, чаго няма ў іншых канонах. Першы раз сьв. Андрэй чытаў яго на 6-тым Сусьветным Саборы, дзе і быў Саборам апрабаваны[2].

Remove ads

Выконваньне

Канон сьпяваецца двойчы падчас Вялікага Посту - ў першы і пяты тыдні[1][2].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads